Пуцін падтрымаў прэзідэнта Узбекістана ў жорсткім задушэнні пратэстаў у Каракалпакстане
Уладзімір Пуцін падтрымаў жорсткія меры, якія застасаваў прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў для задушэння акцый пратэсту ў Каракалпакстане. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэзідэнта Узбекістана.

Падтрымку Пуцін выказаў падчас тэлефоннай размовы з узбекскім лідарам, якая адбылася 5 ліпеня.
«У пачатку гутаркі прэзідэнт Расіі выказаў падтрымку рашучым мерам, прынятым кіраўніком нашай дзяржавы па стабілізацыі сітуацыі ў Каракалпакстане», — паведамляецца на сайце прэзідэнта Узбекістана.
Каментары
Фашистские диктатуры они такие.