Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў
Аўкцыённы дом Sotheby’s правёў у Лондане таргі калекцыяй брытанскага бізнэсмена і ўладальніка футбольнага клуба «Тотэнхэм Хотспур» Джо Льюіса. За два дні продажаў творы мастацтва былі рэалізаваныя за 392,6 мільёна даляраў, што значна перавысіла папярэднюю ацэнку калекцыі ў больш чым 268 мільёнаў даляраў, піша Office Life.
«Аголеная натура» Амедэа Мадыльяні. Фота: Getty Images
У калекцыю ўваходзілі знакавыя работы еўрапейскага фігуратыўнага мастацтва канца XIX — XX стагоддзя, у тым ліку творы Густава Клімта, Амедэа Мадыльяні, Пабла Пікаса, Рэнэ Магрыта, Марка Шагала, Хаіма Суціна і Казіміра Малевіча.
Самым дарагім лотам стала карціна Амедэа Мадыльяні «Аголеная натура», якая была прададзена за 60,6 мільёна даляраў. Гэта рэкордная сума для работ мастака на аўкцыёнах у Еўропе.
«Закаханыя ў Вансе» Марка Шагала. Фота: Sotheby's
Карціна Марка Шагала «Закаханыя ў Вансе» 1957 года была прададзена за 4,3 мільёна даляраў, што крыху перавысіла яе ацэначны кошт.
«Партрэт хлопчыка ў сінім» Хаіма Суціна. Фота: Sotheby's
«Партрэт хлопчыка ў сінім» Хаіма Суціна знайшоў новага ўладальніка за 3,1 мільёна даляраў, а гуаш Казіміра Малевіча «Галава селяніна» была прададзена за 3,9 мільёна даляраў — амаль удвая даражэй за верхнюю мяжу папярэдняй ацэнкі.
«Галава селяніна» Казіміра Малевіча. Фота: Sotheby's
Чытайце таксама:
У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала
На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна
У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал