Грамадства88

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора

Калекцыю Віктара Бабарыкі распрадаюць амаль за бесцань. Карціны, якія яшчэ нядаўна ацэньвалі ў сотні тысяч рублёў, цяпер ідуць з малатка ў разы танней. Аб’явы апублікаваныя на сайце «БелЮрЗабеспячэння». Але галоўная страта не ў цане: лёс самай дарагой для экс-банкіра работы Марка Шагала невядомы, піша «Люстэрка».

Арыштаваныя карціны з калекцыі Віктара Бабарыкі, выстаўленыя на аўкцыён. Калаж з фота з сайта e-auction.by

З малатка чарговы раз спрабуюць прадаць карціны з асабістай калекцыі экс-банкіра і палітвязня Віктара Бабарыкі. Першапачаткова кошт 19 работ ацэньваўся агульнай сумай 344 тысячы рублёў. Пазней некаторыя творы мастацтва прадалі, іншыя ж — не. Цяпер іх выставілі па цэнах, якія ў разы саступаюць першай ацэнцы.

Напрыклад, самы дарагі лот з выстаўленых на аўкцыён — твор «Арлекін» французска-польскага мастака Яўгена Зака — першапачаткова выстаўлялі ад 99 312 рублёў. Зараз стартавая цана апусцілася да 39 724,8 рубля.

«Букет кветак» пэндзля гэтага самага аўтара першапачаткова спрабавалі прадаць па цане ад 66 208 рублёў. Цяпер яе знізілі да 26 483,2 рубля.

«Пейзаж» Міхаіла Кікоіна быў выстаўлены за 56 277 рублёў. Яго ж «Яблыні» — за 49 656. Цяпер першая карціна прадаецца па цане ад 22 510,8 рубля, а другая — ад 19 862,4 рубля.

У нядаўнім інтэрв’ю ў «ТОКу» Віктар Бабарыка расказаў, што з усіх карцін яго асабістай калекцыі самай каштоўнай для сябе ён лічыў каляровую літаграфію Марка Шагала «Лесвіца Якава»:

«Мне проста сам сюжэт вельмі падабаецца — і яна ў мяне вісела ў спальні. Яе мне, напэўна, больш за ўсё шкада… Што яе забралі і прадалі», — прызнаўся Бабарыка.

Плакат з выявай літаграфіі Марка Шагала «Лесвіца Якава». Фота: artsy.net

Варта адзначыць, што Шагал некалькі разоў звяртаўся да сюжэта «Лесвіца Якава», адлюстроўваючы яго рознымі метадамі і матэрыяламі. Верагодна, у калекцыі экс-банкіра магла быць літаграфія 1977 года.

Між тым сярод выстаўленых на аўкцыён на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэння» твораў мастацтва з калекцыі экс-банкіра не было «Лесвіцы Якава» ці любой іншай працы Шагала. Які лёс арыштаванай карціны, невядома.

Каментары8

  • Бабай Каляныч
    17.03.2026
    Ты , Бабарыка , не рагачы , а подавай на хунту у́ Суд , пакрокава
  • цветную литографию
    17.03.2026
    цветная литография-это же просто постер,может заказать за небольшую сумму в Picanova или в сотне других подобных немецких фирм постер любой величины
  • черный квадрат
    17.03.2026
    я тут нарисовал черный квадрат, не косой, такой черный, как у Малевича, и не меньше по размеру. IMHO мое творение стоит тоже не менее 20 млн долларов. Но почему-то мне столько пока не предлагают...

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць