Грамадства3838

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта і былы банкір Віктар Бабарыка ў новым выпуску ТОКа запэўніў, што не дамаўляўся ні з кім у Расіі, калі балатаваўся.

Віктар Бабарыка. Фота: «Наша Ніва»

У той дзень, калі Бабарыка планаваў абвесціць пра свой намер балатавацца ў прэзідэнты, ён правёў размову з кіраўніцтвам банка.

«Я папярэдзіў сваіх акцыянераў, папярэдзіў старшыню рады дырэктараў пра свой учынак. Я зрабіў усё, што павінен быў зрабіць (…) Я сказаў, што ёсць два варыянты — адпусціць мяне ў адпачынак ці звольніць.

Была ўзятая паўза, якая ўсё ж завершылася маім звальненнем па ўласным жаданні. І пасля таго, як я атрымаў рашэнне пра тое, што мяне звальняюць, я з чыстым сумленнем напісаў гэты пост», — распавядае Бабарыка.

Пры гэтым ён прызнае, што парушыў правілы і працэдуру:

«Уявіце сабе, у вас ёсць менеджар, які адказвае за дастаткова эфектыўны актыў. І без папярэджання прыходзіць да вас і кажа «ну прабачце, я ад сёння не вельмі хачу на вас працаваць».

З майго пункта гледжання гэта не тое каб парушэнне, але не зусім правільны ўчынак. (…) Гэта быў не вельмі карэктны крок у адносінах да акцыянераў, таму што, па ідэі, патрэбны быў час на тое, каб неяк перадаць справы».

У сувязі з гэтым ён не надта разлічваў, што кіраўніцтва «Газпрама» будзе неяк абараняць яго. Так і атрымалася.

Канфлікт 2014 года

Разам з гэтым былы банкір сцвярджае, што для рады дырэктараў яго рашэнне не было вялікай нечаканасцю.

Як ён тлумачыць, яшчэ ў 2014 годзе ў яго была «самая вялікая праблема і самая вялікая дыскусія» з радай дырэктараў, якая адбылася пасля выступу банкіра на адкрыцці выставы «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі».

«І на гэтай выставе я завяршыў свой выступ лозунгам «Жыве Беларусь», — згадвае ён. — Гэта 2014 год на ўсякі выпадак. Гэта ўжо Крым. А я ўсё ж такі расійскі менеджар. Вось гэта быў вельмі цяжкі перыяд з дастаткова сур’ёзнымі магчымымі высновамі і вялікімі дыскусіямі у адносінах да мяне і ўнутры Беларусі, і сярод нашых акцыянераў у Расіі».

Віктар Бабарыка выступае на адкрыцці выставы «Дзесяць стагоддзяў беларускага мастацтва». На заднім плане — тагачасны міністр культуры Барыс Святлоў

Па словах Бабарыкі, тады перад ім ставілі пытанне аб звальненні:

«Мне было прапанавана напісаць заяву аб звальненні. На што я сказаў, што ў мяне няма такога жадання. А калі ў вас ёсць жаданне мяне звольніць, то вы гэта проста можаце зрабіць. (…) Я так разумею, што ні ў мяне, ні ў маіх акцыянераў у 2014 годзе жадання такога не было».

Як згадвае Бабарыка, ён так патлумачыў свой учынак і пазіцыю:

«Я проста сказаў: «Я не разумею, чаму любоў да Беларусі, якая ў перакладзе на рускую гучыць «Да здравствует Беларусь», можа кімсьці ўспрымацца абразліва.

«Жыве Беларусь», з майго пункта гледжання, тое, што па ідэі не належыць ні нейкаму чалавеку, ні нейкаму кірунку. Гэта належыць людзям, якія любяць сваю краіну. «Жыве Беларусь» — гэта проста таму, што я яе люблю і я хачу, каб яна жыла».

«Каб перамагчы ў 2020 годзе, было дастаткова падтрымкі беларускага народа»

Адказваючы на пытанне пра магчымыя спробы атрымаць падтрымку ў Расіі ў 2020 годзе, Бабарыка заявіў, што лічыў гэта непатрэбным.

«Я лічыў — і дагэтуль лічу, — што для таго, каб перамагчы ў 2020 годзе, было дастаткова падтрымкі беларускага народа. І ўсё».

На пытанне Насты Роўды, ці не варта было дамовіцца з Масквой загадзя, каб пазбавіць дзейную ўладу вонкавай падтрымкі, Віктар Бабарыка адказаў:

«Гэта б азначала, што мы не паважаем свой уласны народ. Гэта азначае, што вы не верыце ў здольнасць беларускага народа зрабіць усё сваімі рукамі. (…) Я ў 2020 годзе быў упэўнены ў сіле беларускага народа. А дзеючая ўлада не верыла свайму ўласнаму народу. Яны не верылі нікому. Нікому. Таму яны пайшлі за падтрымкай [да Расіі]. У гэтым і ёсць розніца».

Каментары38

  • Цытаты вялікіх
    15.03.2026
    Віктар Бабарыка: «Я лічыў — і дагэтуль лічу, — што для таго, каб перамагчы ў 2020 годзе, было дастаткова падтрымкі беларускага народа. І ўсё».
  • Не смяшыця
    15.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    15.03.2026
    Пра сына трэба было думаць, а не пра начальніка і Жыве Беларусь. Начальнік на Бацькаўшчыне з 1994 не змяніўся, а Беларусь жыла, жыве і будзе жыць.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць