БЕЛ Ł РУС

Вось як выглядае дах дома на вуліцы Леніна ў Мінску пасля вялікага пажару ФОТАФАКТ

30.06.2026 / 18:31

Nashaniva.com

Фота згарэлага даху апублікавала БелТА.

Фота: БелТА

Дырэктар жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ленінскага раёна Дзмітрый Елісееў паведаміў, што падача газу ў дамы №9 і №11 па вуліцы Леніна ў Мінску, якія пацярпелі падчас пажару, адноўлена. 

Адначасова працягваюцца работы па аднаўленні электразабеспячэння: замененыя аўтаматычныя выключальнікі, кабельныя лініі і адрамантаваны шчыты, пашкоджаныя падчас пажару. Цяпер ідзе прасушка кватэрных электрашчытоў.

Часткова электрычнасць могуць уключыць ужо сёння, але гэта залежыць ад стану вільготнасці ў памяшканнях. Вада ў абодвух дамах ужо ёсць. Таксама спецыялісты абыходзяць кватэры і складаюць акты абследавання, а праз два тыдні плануюць аформіць дэфектныя акты.

Пажар у доме №9 па вуліцы Леніна ў Мінску адбыўся ўвечары 28 чэрвеня — гарэлі дах і паддашкавыя памяшканні. Полымя часткова закранула і дах суседняга дома №11. Плошча пажару склала каля 1000 квадратных метраў, але пацярпелых няма, а агонь быў поўнасцю патушаны толькі раніцай 29 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Пажар патушылі, але кватэры залілі. Спецыялісты пра тое, як ацаніць шкоду

У Мінгарвыканкаме прайшло пасяджэнне, прысвечанае пажару ў доме на вуліцы Леніна

Як выглядаюць кватэры ў доме ў цэнтры Мінска пасля пажару ФОТЫ, ВІДЭА

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска

Каментары да артыкула