БЕЛ Ł РУС

З наступнага года да «Еўрабачання» далучыцца Канада

1.07.2026 / 18:28

Nashaniva.com

Канада возьме ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне» ў наступным годзе і стане першай новай краінай-удзельніцай з 2015 года, калі да конкурсу далучылася Аўстралія, піша Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Matthias Schrader, File

Як паведамляецца, канадскі грамадскі вяшчальнік CBC/Radio-Canada атрымаў поўнае членства ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе (EBU). Гэта дае краіне права ўдзельнічаць у конкурсе песні і дэбютаваць ужо ў паўфіналах наступнага года. У бліжэйшыя месяцы будзе вызначана, якім чынам будзе адбірацца кандыдат ад Канады.

Кіраўніцтва CBC/Radio-Canada адзначыла, што ўдзел у «Еўрабачанні» дазволіць прадставіць канадскіх артыстаў на адной з самых вядомых музычных сцэн свету. Таксама гэта дасць магчымасць канадскім гледачам працягваць глядзець конкурс і галасаваць у ім, але ўжо з дадатковай зацікаўленасцю, бо краіна будзе прадстаўленая ў спаборніцтве.

Прадстаўнікі EBU віталі рашэнне і нагадалі пра канадскую спявачку Селін Дыён, якая перамагла на «Еўрабачанні» ў 1988 годзе, выступаючы за Швейцарыю.

Паводле паведамлення, цікавасць да конкурсу ў Канадзе ўжо цяпер вельмі высокая: падчас апошняга «Еўрабачання» краіна трапіла ў тройку лідараў у катэгорыі «Астатні свет» па галасаванні, а таксама сярод замежных пакупнікоў квіткоў.

Чытайце таксама:

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе

Лаўроў выключыў удзел Расіі ў «Еўрабачанні» з-за сатанізму

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»

«Еўрабачанне» выйграла Балгарыя. Гэта першая перамога гэтай краіны ў гісторыі конкурсу

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Каментары да артыкула