Музыка

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) адступіў ад звычайных правіл конкурсу і дазволіў прадстаўніцы Фінляндыі Ліндзе Лампеніюс выконваць партыю на скрыпцы ўжывую падчас выступу. Звычайна на «Еўрабачанні» жывыя інструменты на сцэне забароненыя, бо гэта ўскладняе тэхнічную арганізацыю шоу і хуткую змену нумароў, паведамляе Yle.

Лінда Лампеніюс са скрыпкай. Фота: Х/Eurovision News

Лінда Лампеніюс выступае разам са спеваком Піце Парканенам з песняй Liekinheitin («Агнямёт»). Паводле агульных правіл, вакал павінен быць жывым, але інструментальныя партыі звычайна ідуць у запісе, а артысты толькі імітуюць ігру.

EBU тлумачыць, што забарона на жывыя інструменты звязаная з тым, што сцэну трэба хутка перабудоўваць паміж выступамі.

Аднак гэтым разам пасля рэпетыцый арганізатары ўбачылі, што фінскі нумар можна выканаць без тэхнічных праблем, таму дазволілі і жывое выкананне скрыпкі. Канчатковае рашэнне прынялі пасля другой рэпетыцыі.

EBU таксама адзначыла, што такія выключэнні магчымыя, калі яны абгрунтаваныя мастацкай задумай і не парушаюць ход шоу.

Юбілейнае, 70‑е «Еўрабачанне» сёлета пройдзе ў Вене. Паўфіналы запланаваныя на 12 і 14 мая, фінал — на 16 мая 2026 года. У конкурсе возьмуць удзел 35 краін, з якіх 30 будуць змагацца ў паўфіналах. Фінскі дуэт выступіць у першым паўфінале 12 мая.

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць