Першыя ў Беларусі дарожныя паказальнікі, надрукаваныя на асфальце, зрабілі ў Брэсце.

Брэст стаў першым горадам краіны, дзе пратэставалі новы спосаб дапамогі гасцям. На праезнай частцы вуліц з'явілася разметка, якая дапаможа турыстам знаходзіць шлях да самых знакавых мясцін і славутасцяў падчас руху.
Як паведамілі ў Брэсцкім гарвыканкаме, гэты эксперыментальны праект прызначаны зрабіць гарадскую навігацыю максімальна зразумелай і зручнай. Замест звычайных знакаў на слупах арыенціры вырашылі нанесці непасрэдна на асфальтавае пакрыццё.




Для стварэння малюнкаў камунальнікі выкарысталі спецыяльны дарожны прынтар «Стымограф». Малюнак наносіцца структурным спосабам з дапамогай халоднага пластыку. Такая тэхналогія гарантуе, што паказальнікі будуць трывалымі, устойлівымі да сцірання коламі машын і застануцца добра бачнымі пры любым надвор'і — як у лівень, так і ў туман.
Першыя незвычайныя знакі на асфальце ўжо можна пабачыць у дзвюх ажыўленых кропках абласнога цэнтра. Іх нанеслі каля Стэлы ў раёне павільёна сустрэчы дэлегацый, а таксама на скрыжаванні вуліцы Маскоўскай і Партызанскага праспекта. На гэтым працы не спыняцца — прынтар пойдзе па ўсім турыстычным маршруце, які ўлады Брэста загадзя ўзгаднілі з ДАІ.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
[Зрэдагавана]