Свет

Нетаньяху гатовы ваяваць з Іранам і без падтрымкі ЗША

З-за гэтага паміж ЗША і Ізраілем узмацнілася напружанасць.

Біньямін Нетаньяху і Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon, File

Прэм’ер-міністр Ізраіля пры пэўных абставінах гатовы да самастойнага ваеннага ўдару па Іране. Пра гэта паведамляе ізраільскі тэлеканал i24News.

«Можа здарыцца так, што мы акажамся ў сітуацыі, калі будзем супрацьстаяць іранцам самі, без падтрымкі ЗША — са ўсімі звязанымі з гэтым выдаткамі: на ўзбраенне і сусветную ізаляцыю», — сказаў прэм'ер.

Ізраіль не хоча, каб да гэтага дайшло, але ведае, што гэта можа адбыцца, сказаў Нетаньяху, піша Bild.

Дональд Трамп раней заклікаў ізраільскага кіраўніка ўрада ўстрымацца ад самастойных дзеянняў, імкнучыся захаваць перспектыву дыпламатычнага вырашэння канфлікту. З-за гэтага паміж ЗША і Ізраілем узмацнілася напружанасць.

Ізраільскі эксперт па Іране Дэні Цытрыновіч напісаў у X, што сур’ёзныя ваенныя дзеянні без амерыканскай падтрымкі — велізарная рызыка для нацыянальнай бяспекі Ізраіля, і ісці на іх можна толькі ў тым выпадку, калі няма альтэрнатыў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі15

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць