Пасля дажджоў у Беларусі адзначаецца павышэнне ўзроўню вады на большасці рэк басейнаў Дзвіны, Нёмана, Віліі, Бярэзіны і Прыпяці, а таксама на прытоках Дняпра і Сожа. За суткі вада паднялася на 1—36 сантыметраў, паведаміў Белгідрамет.

На рацэ Сушанка каля вёскі Суша Клічаўскага раёна і на рацэ Случ каля вёскі Кляпчаны Слуцкага раёна ўзровень вады перавышае адзнакі выхаду на пойму.
Адначасова на Дняпры і Сажы назіраецца спад узроўню вады — на 1—5 сантыметраў за суткі.
На Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, а таксама на Сажы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля ўзроўні вады застаюцца ніжэйшымі за адзнакі, якія абмяжоўваюць суднаходства.
Тэмпература вады ў рэках складае ад 14 да 22 градусаў, у іншых вадаёмах — ад 17 да 20 градусаў.
Паводле прагнозаў гідролагаў, да канца тыдня ўзроўні вады на большасці рэк працягнуць расці з-за чаканых ападкаў, месцамі моцных.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары