Спорт1010

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо

Зборная Беларусі па футболе згуляла ўнічыю са зборнай Буркіна-Фасо ў таварыскім матчы, які адбыўся 9 чэрвеня на Нацыянальным футбольным стадыёне ў Мінску. Сустрэча завяршылася з лікам 2:2.

У першым тайме крыху больш актыўна выглядалі госці, якія стварылі некалькі небяспечных момантаў. Аднак пасля перапынку беларуская каманда здолела перахапіць ініцыятыву.

На 56‑й хвіліне лік адкрыў Уладзіслаў Малькевіч. Праз адзінаццаць хвілін перавагу гаспадароў павялічыў Карэн Варданян. Здавалася, што перамога ўжо ў кішэні, аднак зборная Буркіна-Фасо здолела пераламіць ход гульні. На 73‑й хвіліне адзін мяч адыграў Маіз Кабарэ, а на 85‑й хвіліне Эдмон Тапсаба зраўняў лік.

Прытым усё магло б скончыцца і горш: у канцы сустрэчы брамнік беларускай зборнай Павел Паўлючэнка некалькі разоў выратаваў каманду пасля небяспечных атак саперніка.

Гэты матч, які наведалі 15 875 гледачоў, быў першым пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнкі, у якім беларуская зборная не здолела перамагчы. Да гэтага каманда выйграла ў зборных Кіпра (1:0), Арменіі (2:1) і Сірыі (4:1).

Наступныя афіцыйныя матчы зборная Беларусі правядзе восенню ўжо ў рамках Лігі нацый. 26 верасня беларусы сустрэнуцца са зборнай Албаніі, а 29 верасня — са зборнай Фінляндыі.

Каментары10

  • Дрон
    10.06.2026
    Может это и забавно звучит. Но Буркина-Фасо крепкий середняк на уровне Африки — и уж точно посильнее нашей сборной
  • Воўна
    10.06.2026
    Лукашэнкаўскія спартоўцы гэта ******. Да іх няма павагі.

    [Зрэдагавана]
  • Норман
    10.06.2026
    Воўна, iншых у Беларусi няма. Усе пад Мiнспорта i Алiмпiйскiм камiтэтам краiны, усе выступаюць пад афiцыйным сцягам i калi ўдзельнiцаюць стаяць пад афiцыйны гiмн. Так ужо наогул з 1995 г. калi адбыўся "рэферэндум" аб смене дзяржаўнага сцяга

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць