Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі
Hub Novaja Ziamlia ў Беластоку апынуўся ў крытычнай сітуацыі. Калі да канца чэрвеня не ўдасца сабраць неабходныя сродкі на арэнду, Хаб будзе вымушаны пакінуць цяперашняе памяшканне. Далейшая яго праца залежыць ад падтрымкі супольнасці.

Каманда Hub Novaja Ziamlia шукае больш устойлівае рашэнне і вядзе перамовы наконт атрымання памяшкання ад горада Беласток, арэнда якога магла б быць прыкладна ў тры разы таннейшай. Аднак пакуль такое рашэнне не знойдзена, далейшая праца Хаба залежыць ад падтрымкі супольнасці.
Прастора «Новая зямля» — гэта месца, дзе беларусы ў Беластоку могуць знайсьці сваіх, атрымаць падтрымку, далучыцца да грамадскай дзейнасці, захаваць беларускую культуру і мову.
У Хабе на рэгулярнай аснове праводзяцца сустрэчы, лекцыі, канцэрты, курсы, заняткі для дзяцей і падлеткаў, ініцыятывы салідарнасці і ўзаемадапамогі. За год з паловай працы Хаба было праведзена больш за 800 мерапрыемстваў.
Фактычна ў «Новай Зямлі» працягваецца тое, што ў Беларусі сёння немагчыма або небяспечна: незалежная адукацыя, культурніцкая і асветніцкая дзейнасць, падтрымка палітвязняў і іх сем’яў, захаванне беларускай ідэнтычнасці і сувязяў паміж беларусамі.
Падтрымаць Hub Novaja Ziamlia можна данатам. Асабліва важная рэгулярная падтрымка — нават невялікія штомесячныя ўнёскі могуць дапамагчы Хабу працягнуць працу.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
Але беларускіх турыстаў няма. Іншых турыстаў няма.
Дзякуй прыхільнікам візавых абмежаванняў.
Дзякуючы ім Беласток з месца дзе было што дня тысячы культурных і ветлівых беларускіх турыстаў ператварыўся у тое што есць. Без турыстаў, без грошай без падаткаў. Ва ўсякім разе без ўсяго таго што было.
Лукавы ў Беласток не ездзіў і раней. А зараз не ездзяць і беларусы, якія ў пераважнай большасці любяць і паважаюць Польшчу насуперак ўсяму.
Цяпер за шаленыя грошы візы толькі ў Італію і Францыю. А гэта не масавы турызм (не кожны сябе дазволіць тур) і гэта міма Беластоку.