Культура55

Выйшаў першы акадэмічны «Кітайска-беларускі слоўнік»

Уклалі слоўнік выдатныя беларускія мовазнаўцы маладога і старэйшага пакаленняў Мікіта Баравік, Югася Волкава, Ігар Капылоў, Уладзімір Кошчанка, Марына Яромка.

Амаль тысячастаронкавы «Кітайска-беларускі слоўнік» змяшчае больш за 30 тысяч слоў і фразеалагічных выразаў сучаснай кітайскай мовы з адпаведнікамі на беларускай мове.

Ён выйшаў у выдавецтве «Калорград». Распрацавалі яго, як піша bellit.info, Інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У слоўніку пададзеная агульнаўжывальная, размоўная, састарэлая лексіка, навуковыя, тэхнічныя, медыцынскія і грамадска-палітычныя тэрміны.

Выданне ўключае транскрыпцыйную табліцу для перадачы кітайскіх складоў на беларускую мову. Яна распрацавана на аснове кітайскага фанетычнага алфавіту (піньінь) і прынцыпаў перадачы кітайскіх складоў з дапамогай Міжнароднага фанетычнага алфавіту з улікам сістэм транскрыпцыі ў іншых мовах з выкарыстаннем кірыліцы. Актуальнасць зацвярджэння табліцы ў якасці нормы абумоўлена неабходнасцю ўніфікацыі пераносу кітайскіх імёнаў уласных на беларускую мову ў інфармацыйнай прасторы, у тым ліку ў адукацыйнай, перакладчыцкай, медыйнай і выдавецкай дзейнасці. Гэта мае забяспечыць узгодненасць і аднастайнасць у выкарыстанні кітайскіх імёнаў, тэрмінаў і іншых лексічных адзінак у афіцыйных дакументах, навуковых працах, СМІ і іншых галінах.

Пра падрабязнасці наконт набыцця слоўніка можна даведацца па тэл. (017) 259-73‑11 (Юлія Мікалаеўна).

Каментары5

  • deck
    10.06.2026
    Дагэтуль існуюць людзі, што карыстаюцца папяровым слоўнікам...
  • а чаму б не выдаць
    10.06.2026
    беларуска - месапатамскі слоўнік на гліняных чарапках.
    Выдатны бюджэт можна скарыстаць напалам з фарфоравым заводам.
  • Šarkoŭski pan
    10.06.2026
    deck, вы сур'ёзна не разумееце, што гэта найперш сувенірнае выданне на паліцу ў кабінет? Там тыраж можа быць нейкая сотня.

Цяпер чытаюць

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Усе навіны →
Усе навіны

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг7

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць