БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ

2.07.2026 / 00:38

Станіслаў Покуць

Адначасова з візітам у Інданезію Аляксандра Лукашэнкі ў сталіцы гэтай краіны Джакарце праходзіць інданезійска-беларускі бізнэс-форум, сярод удзельнікаў якога старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік. Ён не прамінуў магчымасці паказаць сябе свету ў экзатычнай адзежыне. 

Уладзімір Каранік. Фота: instagram.com/uladzimir_karanik

У краінах Паўднёва-Усходняй Азіі папулярная традыцыя падчас падобных мерапрыемстваў апранаць гасцей у свае нацыянальныя ўборы. У Інданезіі гэта кашуля, распісаная ў нацыянальным стылі пад назвай ба́цік.

Інданезійскі бацік — гэта традыцыйная тэхніка ручнога роспісу і фарбавання тканіны, а таксама сама тканіна з атрыманым узорам. На тканіну (звычайна бавоўну або шоўк) спачатку наносяць узор гарачым воскам з дапамогай спецыяльнай прылады (чантынг) або штампаў. Воск абараняе гэтыя месцы ад фарбы. Потым тканіну фарбуюць, воск змываюць гарачай вадой — і на яго месцы застаецца светлы малюнак. Працэс можа паўтарацца шмат разоў для стварэння шматколерных узораў.

Кожны ўзор і колер маюць сваё значэнне. Пэўныя арнаменты раней маглі насіць толькі члены каралеўскіх сем'яў, іншыя прызначаны для вяселляў, нараджэння дзяцей ці нават пахаванняў.

У 2009 годзе ЮНЕСКА ўключыла тэхніку баціка ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Для інданезійцаў гэта не проста адзенне, а частка нацыянальнай ідэнтычнасці, якую яны носяць як у штодзённым жыцці, так і на афіцыйныя мерапрыемствы.

Чытайце таксама:

Каранік у Маскве залез у скафандр касманаўта ВІДЭА

У Акадэміі навук пачалі рабіць з дацкай чырвонай каровы беларускую

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь

У гэту краіну можа паляцець Лукашэнка на перыяд сканчэння ўльтыматуму Зяленскага

Каментары да артыкула