З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам
Бачна, што ў аўтобусе выбіта бакавое шкло.
Скрыншот з відэа
Днём 2 ліпеня з'явілася паведамленне, што дрон ударыў па пасажырскім аўтобусе «Мінск — Анапа» ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці. Беларускія дзяржСМІ паведамлялі пра 19 пасажыраў у аўтобусе.
Падчас атакі двое кіроўцаў аўтобуса і адзін пасажыр атрымалі лёгкія раненні, іншыя пасажыры не пацярпелі. Цяпер грамадзян Беларусі з аўтобуса перавезлі на тэрыторыю Гомельскай вобласці.
Чытайце таксама:
Пасажыраў аўтобуса, атакаванага ў Бранскай вобласці, вярнулі назад у Беларусь
Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці