БЕЛ Ł РУС

Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль

27.07.2026 / 16:04

Nashaniva.com

Беларусь у 2026 годзе выйшла на першае месца сярод пастаўшчыкоў рапсавага алею ў Ізраіль. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Ізраілі Юрый Ярашэвіч перад пачаткам семінара для кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Па словах дыпламата, значная частка прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў Ізраілі выкарыстоўвае менавіта беларускі рапсавы алей. Ярашэвіч адзначыў, што сёлета Беларусь апярэдзіла па пастаўках гэтай прадукцыі такія краіны, як Эстонія і Германія, стаўшы галоўным экспарцёрам на ізраільскі рынак.

Юрый Ярашэвіч таксама заявіў, што 2026 год стаў рэкордным для беларускага экспарту ў Ізраіль. Паводле яго ацэнкі, аб'ём паставак беларускіх тавараў павінен скласці ад 170 да 180 мільёнаў даляраў, што стане найвышэйшым паказчыкам за ўсю гісторыю дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Ён нагадаў, што папярэднія рэкордныя аб'ёмы экспарту крыху перавышалі 100 мільёнаў даляраў.

Акрамя рапсавага алею, Беларусь пастаўляе ў Ізраіль драўніну, будаўнічую прадукцыю і харчовыя тавары. Пасол адзначыў, што беларускія вытворцы таксама працуюць над атрыманнем сертыфікатаў кашэрнасці, паколькі такая прадукцыя карыстаецца попытам на ізраільскім рынку.

Дыпламат выказаў меркаванне, што паміж Беларуссю і Ізраілем існуюць добрыя перспектывы для далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Беларусаў папярэдзілі пра штрафы за фота ў квітнеючым рапсе

Рапсавы алей цяпер павінен прадавацца ва ўсіх крамах

У Чавусах пабудуюць завод, якога ў Беларусі дагэтуль не было

Каментары да артыкула