Грамадства55

Радзіма Сухарэнкі застаецца ў перадавіках

Тры студэнты напісалі заяву ў інспэкцыю па падатках і зборах аб тым, што ў прыватным доме ў Гомелі, дзе праходзіў купальскі канцэрт беларускамоўных бардаў, стаяла скрыня для збору грошай. Вынік суду стане вядомы 31 ліпеня.

Тры студэнты напісалі заяву ў інспэкцыю па падатках і зборах аб тым, што ў прыватным доме, дзе праходзіў купальскі канцэрт незалежных бардаў, стаяла скрыня для збору грошай.

Новыя тэхналёгіі ціску на апазыцыю традыцыйна апрацоўваюцца на Гомелі. На гэты раз там спрабуюць пакараць арганізатараў незалежнага бардаўскага канцэрту. Для гэтых мэтаў выкарысталі трох студэнтаў.

Арганізатараў канцэрту з удзелам беларускіх бардаў, які прайшоў у Гомелі на Купальле, падатковая інспэкцыя абвінавачвае ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

30 ліпеня справа разглядалася ў гаспадарчым судзе Гомельскай вобласьці. Як сьцьвярджае адна з арганізатараў канцэрту Ларыса Шыракова і яшчэ сем чалавек, якія прысутнічалі на канцэрце, выступленьне бардаў ‑‑ Зьмітра Бартосіка, Вальжыны Цярэшчанкі і Андрэя Мельнікава ‑‑ праходзіла на грамадзкіх пачатках, грошай за канцэрт ніхто не браў. У сваю чаргу прадстаўнік абласной інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Леўшуноў у якасьці доказу ажыццяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці прывёў сьведчаньні трох студэнтаў Гомельскага ўнівэрсытэту Антона Яначкіна, Пятра Вялева і Станіслава Лапыкі. Гэтыя маладыя людзі напісалі заяву ў інспэкцыю па падатках і зборах аб тым, што ў прыватным доме, дзе праходзіў канцэрт, стаяла скрыня, куды трэ было класьці грошы.

Калі суд прызнае факт парушэньня, арганізатарам канцэрту пагражае штраф.

У часе разгляду судзьдзя Вікторыя Лапута зазначыла, што «скрыня ‑‑ гэта не Ларыса Шыракова, таму няма падстаў гаварыць аб тым, што менавіта яна брала грошы за выступленьне артыстаў». Тым больш што ў артыкуле аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях ідзе гаворка аб сыстэматычным атрыманьні даходу. У выпадку ж з арганізатарамі канцэрту такія факты не пацьвярджаюцца.

Для прыняцьця рашэньня суд узяў перапынак да 31 ліпеня.

Назіральнікі заўважаюць, што гомельскія спэцслужбісты маюць рэпутацыю непераборлівых у сродках. У Гомелі найчасьцей выбухалі скандалы, зьвязаныя з вэрбоўкай людзей псыхічна няўстойлівых, а яшчэ студэнтаў шляхам шантажу.

Менавіта гомельскі супрацоўнік КДБ завэрбаваў Уладзя Міхайлава. Тамсама ў свой час спробамі вэрбоўкі быў даведзены да самагубства «зубровец» Зайцаў. У Гомелі ж — адзіны выпадак на ўсю краіну — пракуратура дала папярэджаньне журналістцы за працу на замежную радыёстанцыю. А моладзевых актывістаў актыўна цягалі на допыты, вінавацячы ў належнасьці да незарэгістраваных арганізыцый. Дарэчы, працэнт галасоў «за» ў Гомельскай вобласьці нязьменна аказваецца найвышэйшы па краіне.

У выпадку з арганізатарамі канцэрту асаблівую агіду выклікае той факт, што атака скіраваная рыхтык супраць беларускае культуры і тых людзей, якія спрабуюць яе захаваць. Не абышлося ў гэтай справе і без «упраўленьня ідэалёгіі». Той купальскі канцэрт быў зладжаны ў прыватным доме. Дом культуры разарваў раней заключаную дамоўленасьць на яго правядзеньне.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве9

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі8

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі22

У адной з арганізацый работнік афіцыйна працаваў менш за 5 хвілін у дзень

У Расіі яшчэ больш спросцяць набор у войска зняволеных з турмаў2

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве9

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць