Грамадства

Някляеў: Пасля Плошчы-2010 на допытах прымушалі прызнацца, што «Гавары праўду» атрымоўвала зброю

Лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў заявіў, што пасля затрымання 19 снежня 2010 года яму прапаноўвалі прызнацца, што арганізацыі дапамагалі не толькі грашамі, але і зброяй.

«Усе ведаюць, што сказаў Андрэй Дзмітрыеў вечарам 20 снежня (у нападзе на калону актывістаў „Гавары праўду!“ і самога Някляева вінаватая не міліцыя, а нецвярозыя маладыя людзі). Гэта стужка — адзіная інфармацыя, якую мне паказалі. Для чаго паказалі? Глядзіце, што вас усе здалі, нават кіраўнік выбарчага штаба. Навошта вы ўпарціцеся?» — сказаў Някляеў 27 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Як зазначыў палітык, ён ведае не толькі, што сказаў Дзмітрыеў, але і тое, пра што ён не сказаў. «Таму што сказаць гэта прымушалі і мяне. І моцна прымушалі», — падкрэсліў ён.

«Памятаеце, былі паказаныя гранаты з пісталетамі нібыта ў офісе „Гавары праўду!“, пасля іх знялі. Для чаго спатрэбілася, каб была паказаная зброя? Каб сказаць, што рыхтавалася ўзброенае паўстанне,

спроба ўзброенага звяржэння ўлады. Калі б людзі пайшлі да Адміністрацыі, гэтым бы апраўдвалі стральбу.
Мне паказвалі людзей на плошчы, якія ляжалі, і нельга было разабраць, жывыя яны ці не. Казалі, што гэта расстрэльны артыкул, што з-за вас загінулі людзі.
Давайце дамовімся, што вам дапамагалі не толькі грашамі з Усходу і Захаду, а і тым, што было ў вас у офісе. Уявіце, што было б, калі б спецслужбам удалося зрабіць гэту правакацыю?» — сказаў Някляеў.

Аднак, заявіў ён, дабіцца такіх прызнанняў не атрымалася.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць