Паводле дадзеных праваахоўных органаў, 1,8 мільярда рублёў, выдзеленых РУП «Белмытнясэрвіс» для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве транспартна-лагістычнага цэнтра «Шчытамірычы», былі выкарыстаныя не па прызначэнні.
Буйны інвестыцыйны праект РУП «Белмытнясэрвіс» «Будаўніцтва
У яго ўжо ўцягнутыя нават чэшскія інвестары. Усяго два месяцы таму праваахоўнымі органамі Мінска быў затрыманы дырэктар прыватнай будаўнічай кампаніі «Аляксандрбудсэрвіс». Яму паставілі ў віну падбухторванне да давання хабару ў 55 тысяч еўра, якія нібыта неабходна было перадаць дырэктару прадстаўніцтва АТ «Метрастаў» (Чэхія) у Беларусі і генеральнаму дырэктару РУП «Белмытнясэрвіс».
Сума хабару была пазначаная з разліку 5% адкату ад сумы будаўнічых падрадаў, якія мусілі быць заключаныя з дзвюма прыватнымі будаўнічымі кампаніямі. Паводле дадзеных праваахоўных органаў, падазраваны казаў, што перададзеныя грошы дазволяць таксама атрымаць дадатковыя аб’ёмы работ, не прадугледжаных інвестпраектам, а ў будучыні і далей атрымліваць ад РУП «Белмытнясэрвіс» выгадныя будаўнічыя падрады. Пасля таго як дырэктар прыватнай кампаніі атрымаў на рукі 5 тысяч еўра, а потым яшчэ 10 тысяч еўра, ён і быў затрыманы праваахоўнымі органамі. Але справа аднымі хабарамі не завяршылася.
У выніку расследавання і праверкі дзейнасці ТАА «Аляксандрбудсэрвіс» па дамовах з РУП «Белмытнясэрвіс» высветліліся новыя факты парушэння закона, якія сведчаць пра злоўжыванні з боку дырэктара прыватнай будаўнічай кампаніі.
Паводле дадзеных следства, дырэктар са жніўня па лістапад 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, здзейсніў нямэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў у памеры 1,8 мільярда рублёў, выдзеленых РУП «Белмытнясэрвіс» для будаўніцтва ТЛЦ. Акрамя таго, дырэктар здзейсніў крадзеж больш чым 100 мільёнаў рублёў. Па дадзеных фактах у дачыненні да яго распачатыя адразу дзве новыя крымінальныя справы: ч.3 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо пры выкананні функцыяў па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якое пацягнула цяжкія наступствы) і ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Расследаванне працягваецца.
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары