Здарэнні22

Жыхара Ляхавіччыны асудзілі за падпал аўтамабіля і дома на 8 гадоў

За наўмыснае знішчэнне маёмасці шляхам падпалу асуджаны 36-гадовы жыхар Ляхавіцкага раёна.

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч,

вечарам 23 кастрычніка 2011 года мужчына прыехаў на веласіпедзе ў вёску, дзе жыве яго знаёмы, каб адпомсціць таму.
Раней асуджаны ездзіў на заробкі ў Расію ў брыгадзе, якую сабраў гэты вясковец. Пасля вяртання ў Беларусь паміж імі ўзнік канфлікт наконт аплаты працы.

Мужчына абліў газай і падпаліў аўтамабіль «Нісан-Прэм’ера» (2003 года выпуску), які належаў «наймальніку».
Ад «Нісана» полымя перакінулася на яго дом. У выніку пажару згарэў дом з усёй маёмасцю, а таксама гаспадарчыя пабудовы ў двары. Пасля падпалу зламыснік паехаў дадому.

27 лютага 2013 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў мужчыну вінаватым па ч. 3 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне маёмасці агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры) і прыгаварыў да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. З яго спагнаны прычынены пажарам урон у памеры больш чым 340 млн. рублёў.

5 красавіка судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда адхіліла скаргі асуджанага і яго абаронцы, пакінуўшы прыгавор раённага суда без змянення. Ён набыў законную моц.

Асуджаны — слесар адной з арганізацый Ляхавічаў, судзімасці не меў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць