Усяго патроху77

Выпускнік амерыканскай школы трапіў у кнігу Гінэса, разбіўшы лбом 142 яйкі — відэа

Выпускнік сярэдняй школы з ЗША трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса.

Скот Дэймроў пабіў папярэдні рэкорд разбівання яек галавой, знішчыўшы сваім ілбом 142 яйкі. Некалькі гадоў ён хацеў стаць рэкардсменам кнігі Гінэса, і толькі ў сярэдзіне сакавіка 2013 г. яму гэта ўдалося.

«Мая галава проста анямела, — прызнаўся Дэймроу пасля шоу. — Я не разумеў, што моцна парэзаўся шкарлупінай, таму што адчуваў неймаверны прыліў адрэналіну». У школе ён займаўся футболам, што, магчыма, дапамагло яму ў нялёгкай справе разбівання яек.

Папярэдні рэкорд быў роўны 130 яйкам, пабітым галавой. Дэймроу спрабаваў пабіць гэты рэкорд раней, але пацярпеў няўдачу, разбіўшы 130 яек толькі за 70 секунд. Тады школьнік пачаў упарта трэніравацца на стале ў маміным рэстаране і пабіў рэкорд.

Ідэя трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса прыйшла Скоту Дэймроў і яго сябрам у 2011 годзе. Яны спрабавалі выйграваць, напрыклад, у бегу на 200 метраў усляпую, але не змаглі прабегчы хутчэй за астатніх. Таксама яны ўдзельнічалі ў спаборніцтве па яздзе на тачцы, але праваліліся.

У лютага 2012 года Скота запрасілі на здымкі ў тэлевізійнай праграме, прысвечанай рэкордам Гінэса. Яму аплацілі паездку, і Дэймроу пагадзіўся. Са словаў бацькі «знішчальніка яек», ён не сумняваўся ў сыне. Ён дадаў, што Скот заўсёды ставіў сабе высокія мэты і дамагаўся іх.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць