Алесь Марачкін выдаў кнігу з паэмай «Акрэсціна».

Мастак Алесь Марачкін выдаў у «Логвінава» кнігу «Калодзеж у жыце». У ёй — вершы і паэмы розных гадоў, выданне густоўна аздобленае малюнкамі аўтара.
Найбольшы раздзел, «Пад зоркай Ірыны», — пранікнёная лірыка, прысвячэнне жонцы, якую мастак страціў летась. Спадарыня Ірына паўтара месяца не дажыла да іх залатога вяселля.
Вершы гэтага раздзела пісаліся ўсё жыццё — ён пачынаецца лістом маладой жонцы з Печаў, дзе мастак адбываў вайсковую службу, і завяршаецца леташнімі: «Прывыкай без мяне, прывыкай…»
Прывыкай, прывыкай
Прывыкай
Як жа далей
мне жыці парай?
Без цябе… я адзін… без цябе.
Стала больш сівізны ў барадзе.
Трапілі ў кнігу і паэма «Акрэсціна». Мастак напісаў яе ўЦікава супастаўляць «Акрэсціна» з ранейшай паэмай, «Там, ля Траецкае гары», напісанай у2008-м , трапіўшы ў славуты менскі ізалятар пасля Дня Волі за «ругань матом».
Ад роднай мовы вызваляць
Нас пачалі як ад палону
І на руінах уздымаць
Шавіністочную калону.
На ёй — ты можаш распазнаць —
Імёнаў — поўна галерэя:
Забранзавелай плоймы раць
Ад Мураўёва да Круглея.
Якія важныя чыны!
Якія важкія заслугі!..
Хто цяпер успомніць таго Круглея? Яго месца занялі іншыя «чыны». У той паэме быў шок ад нялюдскага стаўлення да парасткаў беларушчыны. Яшчэ не выбухнуў Чарнобыль, не адкрылася праўда пра Курапаты. Час незалежнасці, масавых акцый, а пасля і рэакцыі, толькі надыходзіў.
Напісанае праз 22 гады «Акрэсціна» падаецца спакайнейшым: у ім ёсць яснасць, што далей — вызваленне. Рана ці позна. Яшчэ ў Акрэсціне ёсць імёны беларускіх палітыкаў.У існаванне такой катэгорыі ў
Вінцук, Бяляцкі зух,
Франак Вячорка.
Нязломны духам
Віктар Івашкевіч
І малады — зусім юнак —
Змітрук Дашкевіч.
Той сцежкаю прайшоў
І наш «адзіны»
А.Мілінкевіч, неразлучнік Іны.
Я без метафараў,
Кручастых загагулін
Скажу як ёсць —
Пакутнік А.Казулін.
Ішоў на шчытаносцаў,
На сцяну…
У раздзеле «…Завеі мяне маразілі» — вершы розных гадоў. І сатырычныя малюнкі рэчаіснасці, блізкія па духу да тэкстаў Уладзіміра Высоцкага. Напрыклад, «З «Ангельскага сшытку» — пра вобшук на беларускай мытні, або ранейшы верш — з савецкага яшчэ жыцця:
Не веру сам:
Універсам…
Заходзіш сам,
Выходзіш сам.
Вяроўкай доўгай
Каля касы —
Стаяць у хваляванні
Масы.
Бяруць віно… ікру…
Кілбасы.
Хапай! Бяры!
Насталі часы.
Я міма йду —
Чаргі фрагмент,
Яе дэталь —
Інтэлігент.
1984
Ёсць і сур’ёзныя рэфлексіі.
Тэма русіфікацыі, канфармізму, «Масквы ў галаве» — сярод галоўных:
У нашай прасторы
Русізм — што расізм.
Цябе і мяне не мінае.
Прасуе жыццё —
Дзвюх моваў зліццё
Не ў наскае нас апранае…
* * *
Метраполія… Метраполія.
Ты на ісьціну манаполія.
На балоце пень.
Жабы
Гэта трэці Рым.
Гэта тут Масква.
Метраполія… Метраполія.
Не адзіны вой тут
У полі я.
Шабелькай махну,
Як у песні той.
Прачынайся, люд!
Цішыня… Спакой.
Метраполія… Метраполія.
Дзе ты, Нестар наш
З
Беражэ сябе.
Для каго? Куды?
Ты старэеш, брат.
Дні лятуць… гады.
Нехта ўспомне так:
Быў калісь Пазняк.
Ах, браточак мой,
позна… Позна як.
2009
Ёсць і
Жылі ў страху і адчаі
Са сваёй бядой адны
Немцы днём
Ну, а начамі…
Беларускія сыны.
Выдатная ідэя — ці то самога аўтара, ці то рэдактараў выдавецтва — разгорнутыя эпіграфы і зноскі, якія ўпісваюць творы Марачкіна ў палатно гісторыі.Там ёсць і пра гуканне вясны




Каментары