Улада33

Купчына едзе ў Берлін

Намесніца міністра замежных спраў прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «East Forum Berlin 2013».

Беларускія дыпламаты актывізавалі кантакты з еўрапейскімі калегамі. 11 красавіка намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына сустракалася ў Брусэлі з членам Еўрапейскай камісіі па пытаннях пашырэння ЕС і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле, 15 красавіка яна сустракалася з пасламі Нямеччыны, Літвы і часовымі паверанымі Чэхіі і Славаччыны. І вось запланаваны новы візіт у Еўропу.

17–18 красавіка 2013 у Берліне беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «East Forum Berlin 2013», паведамляе сайт беларускага МЗС.

На форуме абмяркуюць уплыў пазыковага крызісу ЕС на эканомікі ўсходніх краін-суседзяў Еўрасаюза, перспектывы зон свабоднага гандлю, шанцы і рызыкі, звязаныя з магчымым стварэннем агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока.

У мерапрыемстве прымуць удзел члены ўрадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, палітычнае кіраўніцтва Германіі, прадстаўнікі Еўракамісіі і топ-мэнэджмент найбуйнейшых германскіх кампаній і канцэрнаў.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі форума на тэму «Еўрапейскі саюз, Усходняе партнёрства, Еўразійскі саюз — выклікі і магчымасці пагадненняў аб свабодным гандлі і эканамічнай гарманізацыі».

Беларуская дэлегацыя запланавала таксама шэраг сустрэч у Федэральным міністэрстве замежных спраў і Федэральным міністэрстве эканомікі і тэхналогій ФРГ, Германскім саюзе гандлёва-прамысловых палат, з дэпутатамі Бундэстага.

Канферэнцыя «East Forum Berlin 2013» арганізавана Усходнім камітэтам германскай эканомікі пры падтрымцы банка «UniCredit HypoVereinsbank». Мерапрыемства праводзіцца ўпершыню і пазіцыянуецца ў якасці дыскусійнай пляцоўкі для дыялогу палітыкаў і бізнэсменаў з Захаду і Ўсходу аб перспектывах паглыблення ўзаемнавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явяцца «Торф-гатэль» і вузкакалейка для турыстаў

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў

Старажытныя суслікі елі мяса мамантаў. Доказ знайшлі ў іх какашках3

Расійскія вайскоўцы амаль год злівалі сакрэтныя дакументы і паролі ў адкрыты чат у Telegram1

На пятніцу ў Мінскай вобласці абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за пахаладання

У Мінску з’явіўся першы аўтамат з сушы. Што па цэнах?2

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну10

У Лунінцы 9‑гадовы хлопчык на квадрацыкле збіў 7‑гадовае дзіця на веласіпедзе

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць