Жодзінскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку, паведамілі ва ўпраўленні СК па Мінскай вобласці.
Увечары 23 красавіка ў Жодзінскую гарадскую бальніцу былі дастаўленыя восем работнікаў ААТ «БелАЗ» з прыкметамі атручвання. Папярэдне ім пастаўлены дыягназ «атручэнне хлораўтрымальным хімічным рэчывам». Стан пацярпелых лекары ацэньваюць як здавальняючы.
Папярэдне ўстаноўлена, што ў працэсе хімчысткі адбылася ўцечка рэагенту (газ перхлорэтылен) з рэзервуару агрэгата ў пральні-хімчыстцы.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Спецыялістамі праведзены адбор пробаў паветра рабочай зоны. Пароў хімічных рэчываў і іх разліву не выяўлена.
Каментары