Здарэнні33

Авіядэбашыр Сяргей Кабалаў будзе экстрадзіраваны ў Расію

Такое рашэнне прыняла Генпракуратура Беларусі.

Як паведамілі БелаПАН у Генпракуратуры, падчас экстрадыцыйнай праверкі перашкод да яго выдачаы не ўстаноўлена. У выніку 17 красавіка Генеральнай пракуратурай Беларусі была вынесена пастанова аб выдачы Кабалава кампетэнтным органам РФ для прыцягнення да крымінальнай адказнасці. У сувязі з тым, што гэта пастанова Кабалавым не абскарджана і набыла законную моц, ён будзе перададзены расійскаму боку.

Кабалаў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 30, п. «в» ч. 2 арт. 211 (замах на захоп паветранага судна ў мэтах угону, учынены з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя, і з пагрозай прымянення такога насілля), п. «а» ч. 2 арт. 115 (наўмыснае нанясенне лёгкага ўрону здароўю, што выклікала кароткачасовае расстройства здароўя, учыненае з хуліганскіх пабуджэнняў) Крымінальнага кодэкса РФ.

Нагадаем, Кабалаў, які арганізаваў 12 студзеня гэтага года дэбош на борце самалёта рэйса Масква — Хургада, быў затрыманы 7 сакавіка на пад'ездзе да Гродна ў раёне пасёлка Берагавы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і інспектарамі ДАІ. У Гродна ён накіроўваўся на рынак «Паўднёвы», каб набыць рэчы, якія затым меў намер перапрадаць у Расіі. Мяркуючы па словах затрыманага, у яго найбліжэйшыя планы ўваходзіла здацца ўладам, а заробленымі грашамі ён планаваў забяспечыць сваякоў на перыяд сваёй адсутнасці.

Свой учынак на борце самалёта Кабалаў тлумачыць нервовым зрывам і прыносіць прабачэнні пацярпелым разам з ім пасажырам за зрыў адпачынку.

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, на борце лайнера Кабалаў пагражаў пасажырам фізічнай расправай, нанёс цялесныя пашкоджанні аднаму з пасажыраў, урываўся ў кабіну пілотаў, хацеў, каб самалёт пасадзілі на ваду. Дэбашыр таксама запэўніваў, што ён са спецназа ГРУ, а таксама, што ён дэпутат.

Кабалаў легальна прыехаў у Беларусь з Украіны 3 лютага, арыенціроўка на яго на мяжу паступіла толькі 5 сакавіка.

Паводле папярэдніх звестак МУС Беларусі, якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі Сяргей Кабалаў не ўчыніў. Падчас затрымання ехаў у аўтамабілі як пасажыр. Пры праверцы дакументаў прад'явіў расійскі пашпарт.

На допыце Кабалаў прызнаўся, што прадпрымаў меры па недапушчэнні свайго выяўлення праваахоўнымі органамі, у прыватнасці ўключаў тэлефон толькі на нядоўгі час, выкарыстоўваў сім-карты розных аператараў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Як ідзе бізнэс у Валерыя Сахашчыка ў Польшчы14

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка27

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце7

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць