Грамадства11

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»

Міністэрства культуры цалкам скасавала праект зон аховы палацава-паркавага ансамбля ХVII—XIX стагоддзяў, не зацвердзіўшы новага дакумента. Спецыялісты кажуць, што гэта першы такі выпадак.

Порцік палаца Патоцкіх у Высокім. Злева за кадрам адразу пачынаюцца будынкі школы-інтэрнату, прызнанага ў праекце зон аховы помніка дысгарманічнымі. Фота: Гугл Карты

Пастанова, прынятая 2 чэрвеня 2026 года, скасавала дакумент, якім вызначаліся ахоўныя зоны палацава-паркавага ансамбля ў Высокім Камянецкага раёна. Новае рашэнне набывае моц з 1 ліпеня 2026 года, пакідаючы помнік фактычна без абароненых межаў і зразумелых рэгламентаў забудовы, заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».

Ансамбль складаецца з рэштак земляных валаў і ўязной брамы замка Сапегаў XVII стагоддзя, а таксама мураванага палаца Патоцкіх 1815 года і пейзажнага парку. Увесь ансамбль мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння (2‑й катэгорыі).

Як адзначаюць спецыялісты, сітуацыя з'яўляецца нетыповай: звычайна стары праект адмяняецца адначасова з прыняццем новага.

Рэндар праекта новага басейна на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу ў Высокім. Фота з дакументацыі грамадскага абмеркавання
Рэндар праекта новага басейна на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу ў Высокім. Фота з дакументацыі грамадскага абмеркавання
Рэндар праекта новага басейна на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу ў Высокім. Фота з дакументацыі грамадскага абмеркавання

Магчымай прычынай юрыдычнай калізіі можа быць тое, што на тэрыторыі гістарычнай сядзібы мясцовыя ўлады плануюць узвесці фізкультурна-аздараўленчы комплекс з басейнам пад назвай «Нырэц».

Грамадскае абмеркаванне архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі праходзіла ў лютым 2026 года. Згодна з праектам, распрацаваным «Брэстпраектам» на заказ Упраўлення капітальнага будаўніцтва Камянецкага раёна, будынак памерам 24 на 48 метраў размесціцца ў цэнтральнай частцы горада, паміж вуліцай Леніна і ракой Пульва, побач з тэрыторыяй існуючай санаторнай школы-інтэрната. Прадугледжваецца таксама будаўніцтва асобнай кацельні і паркоўкі.

Генеральны план новага басейна на тэрыторыі палацава-паркавага комплексу ў Высокім. Фота з дакументацыі грамадскага абмеркавання
Месца непасрэдна на тэрыторыі помніка архітэктуры (зялёным), дзе збіраюцца пабудаваць новы басейн. Шматлікія існуючыя дысгарманічныя аб’екты на схеме вылучаны контурам і закрэслены. Фота з праекта зон аховы.

У скасаваным дакуменце 2015 года існуючыя пабудовы вакол гэтай пляцоўкі, у тым ліку савецкая школа-інтэрнат, былі прызнаныя дысгарманічнымі і рэкамендаваліся да вынасу па меры фізічнага зносу для захавання цэласнасці помніка. Цяпер улады спрабуюць уціснуць на гэтую тэрыторыю яшчэ адзін буйны будынак.

Акрамя таго, у архітэктурна-планіровачным заданні на праектаванне басейна закладзена неабходнасць распрацоўкі праекта з улікам карэкціроўкі межаў палацава-паркавага ансамбля, неабходнасць якой не тлумачылася.

Фармальна да прыняцця новага праекта зон аховы распрацоўка праектнай дакументацыі для гэтай тэрыторыі цалкам забаронена.

Каментары1

  • старый литвин
    08.06.2026
    Такое ощущение, что строить больше негде.
    видимо кончилась свободная земля.. как в Токио..
    власть захвачена мерзавцами. (((

Цяпер чытаюць

У Арменіі падлічана 99% пратаколаў. Партыя Пашыняна перамагае

У Арменіі падлічана 99% пратаколаў. Партыя Пашыняна перамагае

Усе навіны →
Усе навіны

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

Кіраўнік МЗС Украіны: Расіі ўсё адно давядзецца скончыць вайну дыпламатычным шляхам, але ўмовы будуць горшыя2

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня4

Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам6

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галоўным пытаннем на іх сталі адносіны з Расіяй5

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Арменіі падлічана 99% пратаколаў. Партыя Пашыняна перамагае

У Арменіі падлічана 99% пратаколаў. Партыя Пашыняна перамагае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць