Эканоміка99

У Беларусі створаны штаб па барацьбе з чумой свіней, яго ўзначаліў Русы

Для прыняцця аператыўных рашэнняў і каардынацыі сітуацыі па барацьбе з чумой свіней створаны рэспубліканскі штаб на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі Міхаілам Русым. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні прэзідыума Саўміна 25 чэрвеня.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, падчас пасяджэння прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на неабходнасць прыняцця аператыўных мер па барацьбе з захворваннем свіней на асабістых падворках.

«Учора прэзідыум Савета міністраў прыняў пастанову пра дадатковыя меры ў сувязі з захворваннем свіней у асабістых падворках грамадзян у шэрагу раёнаў краіны. Аблвыканкамам, праваахоўным органам, ветэрынарнай службе і ўсім зацікаўленым дзяржорганам неабходна ў поўным аб’ёме выканаць тыя меры, якія вызначаны, і, магчыма, пашырыць некаторыя работы з улікам рэгіянальнай спецыфікі», — адзначыў Мясніковіч.

Нагадаем, 21 чэрвеня дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу праінфармаваў, што Белдзяржветцэнтр выявіў генетычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы свінняў (АЧС) у паталагічным матэрыяле, атрыманым ад трупа свінні, якая належыць жыхару вёскі Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Афрыканская чума свіней — вострае кантагіёзнае захворванне, якое характарызуецца хуткім цячэннем і вялікай смяротнасцю жывёл (98–100%). Сродкаў лячэння і спецыфічнай прафілактыкі гэтай хваробы няма. Для чалавека афрыканская чума свіней небяспекі не ўяўляе. Эканамічны ўрон, які наносіцца афрыканскай чумой свіней, складаецца з прамых страт па радыкальнай ліквідацыі хваробы і абмежаванняў, што прымяняюцца ў міжнародным гандлі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць