Эканоміка77

Эксперты: Беларусь вярнулася да дакрызіснай мадэлі эканамічнага росту

Беларуская эканоміка вярнулася на дакрызісную траекторыю развіцця, калі эканамічны рост забяспечваецца за кошт унутранага попыту.
Пра гэта гаворыцца ў чэрвеньскай аналітычнай запісцы, падрыхтаванай экспертамі Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC).

Аўтары даследавання, у якім характарызуецца эканамічная палітыка ў Беларусі пасля валютнага крызісу, адзначаюць, што ў краіне адбылося пераключэнне рэжымаў эканамічнага росту і цяпер гэты рост забяспечваецца за кошт унутранага попыту.

Пераключэнне на ўнутраны попыт адбыўся ў другой палове 2012 года, калі Беларусь па патрабаванні Расіі спыніла экспарт растваральнікаў і разбавіцеляў, адзначаюць эксперты.

«У новых умовах магчымасці росту за кошт знешняга попыту былі вычарпаныя: знікла магчымасць выкарыстоўваць „ноу-хау“ у выглядзе экспарту растваральнікаў і разбавіцеляў, а рост экспарту іншых тавараў і паслуг стаў запавольвацца з-за росту рэальнага абменнага курсу», — гаворыцца ў аналітычнай запісцы BEROC.

Як вынік — эканамічны рост у краіне стаў забяспечвацца выключна за кошт унутранага попыту.

Паводле дадзеных аўтараў даследавання, уклад унутранага попыту ў прырост ВУП у другім паўгоддзі 2012 года склаў 4,1%, уклад знешняга попыту быў адмоўным.
Паводле дадзеных Мінэканомікі Беларусі, эканамічны рост у першай палове 2013 года працягваў забяспечвацца за кошт унутранага попыту.

Паводле ацэнак экспертаў BEROC, эканамічны рост за кошт унутранага попыту стаў магчымы дзякуючы павелічэнню аб’ёмаў крэдытавання эканомікі і хуткаму росту заробкаў.

«Адраджэнне старога „сацыяльнага кантракта“ прывяло і да адраджэння ранейшага (дакрызіснага) сцэнарыя эканамічнай палітыкі і ранейшага рэжыму росту. Аднак у гэтым выпадку амаль непазбежнае і новае сутыкненне з праблемай неадпаведнасці жаданага тэмпу эканамічнага росту з тым, які генеруе цяперашняя мадэль беларускай эканомікі», — гаворыцца ў аналітычнай запісцы цэнтра.

Паводле меркавання экспертаў BEROC, для прадухілення новых пагроз пры такой траекторыі развіцця «шматкроць узрастае актуальнасць пошуку новых крыніц доўгатэрміновага росту і правядзення структурных рэформ».

Разам з тым, канстатуюць аўтары даследавання, у бок структурных рэформ, «скіраваных на фарміраванне новых крыніц росту, значных дзеянняў у посткрызісны перыяд зроблена не было».

Як паведамлялася раней, цяпер эканамічныя ўлады рыхтуюць прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год. Паводле інфармацыі БелаПАН, у канцэпцыі прагнозу ўлады заклалі рост на ўзроўні 9,6% у наступным годзе. Пры гэтым у канцэпцыі ўдакладнялася, што на 5,8 працэнтнага пункта рост плануецца забяспечыць за кошт унутранага попыту, на 3,8 працэнтнага пункта — за кошт знешняга.

Паводле меркавання беларускіх эканамістаў, якія прадстаўляюць недзяржаўныя даследчыя цэнтры, спробы забяспечыць рост за кошт унутранага попыту могуць прывесці да нарастання негатыўных тэндэнцый у эканоміцы
— павелічэння дэфіцыту плацежнага балансу, зніжэння велічыні золатавалютных рэзерваў.

    BEROC — незалежны акадэмічны даследчы цэнтр у галіне эканамічных даследаванняў у Беларусі — пачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе як сумесны праект Стакгольмскага інстытута пераходных эканомік (SITE) і Эканамічнага адукацыйнага і даследчага кансорцыума (EERC) пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва па развіцці (SIDA) і Фонду Еўразія (East Europe Foundation). BEROC праводзіць акадэмічныя і прыкладныя даследаванні, арганізуе адукацыйныя праграмы па сучаснай эканоміцы і ажыццяўляе іншую актуальную дзейнасць. BEROC з’яўляецца часткай сеткі даследчых цэнтраў, у якую ўваходзяць SITE (Стакгольм), BICEPS (Рыга), CEFIR (Масква), CenEA (Шчэцін) і KEI (Кіеў).

Каментары7

Цяпер чытаюць

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць