Эканоміка55

Цагляныя і каркасна-блочныя дамы для льготнікаў больш будаваць не будуць

Льготнікі цяпер могуць разлічваць толькі на панэлькі.

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва супольна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам павінны прыняць меры для поўнай загрузкі магутнасцей домабудаўнічых камбінатаў (ДБК) і камбінатаў буйнапанэльнага домабудавання (КБД) на рэшту 2013 года і найбліжэйшыя гады. Такое даручэнне даў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў на чарговым пасяджэнні працоўнай групы па праблемных пытаннях у будаўніцтве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

«Гаворка ідзе аб простых кіраўніцкіх рашэннях, якія не патрабуюць дадатковых рэсурсаў, неабходна толькі пераразмеркаваць дзяржаўныя заказы», — адзначыў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) Аляксандр Якабсон, які ўдзельнічаў у паседжаннях працоўнай групы.

Група выявіла, што льготнікамі часта будаваліся дома па праектах і з матэрыялаў цэнавай катэгорыі элітнага жылля, што, на думку Дзяржкантролю, прыводзіла да дэфіцыту фінансавання і прыпынення будаўнічых работ. Як пракаментаваў такую сітуацыю старшыня КДК, няма нічога дрэннага ў тым, каб грамадзяне будавалі элітныя дамы, але для гэтага не павінны выкарыстоўвацца дзяржаўныя сродкі.

Прычынамі будаўніцтва дарагіх дамоў для льготнікаў выканкамы і замоўцы называлі нібыта адсутнасць у адпаведных рэгіёнах магчымасці размясціць заказы на ДБК і КБД. Дэфіцыт вытворчых магутнасцей іх звязвалі з незавершанай мадэрнізацыяй вытворчасці. Аднак такая інфармацыя пры праверцы не пацвердзілася.

Сапраўды, мадэрнізаваны толькі 7 з 20 ДБК і КБД. Аднак іх магутнасцей у памеры больш за 2 млн. кв.м у год, па ацэнцы КДК, дастаткова, каб забяспечыць будаўніцтва неабходнай колькасці жылля для маючых патрэбу ў рамках дзяржаўнага заказу і па нармальнай цане.

Пры гэтым у ходзе дакладу намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва Сяргея Ластачкіна высветлілася, што мадэрнізаваныя магутнасці задзейнічаны не поўнасцю. Паводле яго слоў, прычына — у імкненні аблвыканкамаў задзейнічаць для рэалізацыі дзяржаўнага заказу будаўніцтва жылля перш за ўсё магутнасці прадпрыемстваў камунальнай уласнасці. У іншых выпадках не выкарыстоўваліся магчымасці ДБК і КБД суседніх рэгіёнаў, а падобныя мясцовыя структуры былі няздатныя асвоіць увесь абсяг замоваў.

Удзельнікі пасяджэнняў рэкамендавалі Мінбудархітэктуры цвярдзей адстойваць інтарэсы ДБК і КБД, выправіць сітуацыю з іх няпоўнай загрузкай.

Каментары5

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць