Эканоміка

Нацбанк занепакоены высокімі тэмпамі крэдытавання эканомікі

Нацыянальны банк занепакоены высокімі тэмпамі крэдытавання эканомікі. Пра гэта гаварылася 2 жніўня на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка.

«Для Нацбанка з’яўляецца негатыўным непрапарцыянальны рост патрабаванняў банкаў да эканомікі», — расказаў БелаПАН эксперт у фінансавых колах. Ён адзначыў, што аб’ёмы крэдытавання апярэджваюць запланаваныя Нацбанкам тэмпы. За першае паўгоддзе патрабаванні банкаў да эканомікі выраслі на 11,9% пры гадавым прагнозе 17–20%.

«Нацбанк гэта ўспрымае як залішне агрэсіўную крэдытную экспансію і паўтарае, што банкі не павінны гнацца за тэмпамі росту, а павышаць эфектыўнасць крэдытавання»,
— паведаміў суразмоўца.

Разам з тым эксперты канстатуюць, што пазіцыя Нацбанка пра абмежаванне тэмпаў крэдытавання эканомікі не стыкуецца з пазіцыяй урада. Нагадаем, прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч падчас нарады з удзелам прэзідэнта заявіў 11 чэрвеня, што неабходна павышаць аб’ёмы крэдытавання эканомікі.

«Ведамасны канфлікт інтарэсаў відавочны. Нацбанк спрабуе макраэканамічную стабільнасць утрымаць, а не тэмпы эканамічнага росту забяспечыць. У сваю чаргу, ва ўрада інтарэсы іншыя — ён адказвае за тэмпы росту ВУП»,
— адзначае эксперт БелаПАН у фінансавых колах.

Як паведамлялася раней, беларускія ўлады запланавалі на 2013 год рост ВУП на ўзроўні 8,5%. Паводле даных за першае паўгоддзе рост ВУП у краіне склаў 1,4%.

Паводле меркавання экспертаў, планы па росце ВУП на бягучы год першапачаткова былі цяжкадасягальнымі. Пасля ліпеньскіх падзей, калі на грашовым рынку сфарміраваліся высокія стаўкі па рублёвых крэдытах, «выйсці на высокія тэмпы эканамічнага росту, больш як 8% у год зусім нерэальна», мяркуе эканаміст Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Дзмітрый Крук.

Стаўкі па рублёвых крэдытах для юрасоб вагаліся ў ліпені на ўзроўні стаўкі рэфінансавання Нацбанка плюс 10–15 працэнтных пунктаў. Між тым у канцы чэрвеня банкі дадавалі да стаўкі рэфінансавання каля пяці працэнтных пунктаў. Як паведамлялася раней, пайсці на павышэнне працэнтных ставак па крэдытах банкам прыйшлося пасля павелічэння даходнасці па рублёвых дэпазітах.

Беларускія эканамісты мяркуюць, што ўладам прыйдзецца захоўваць высокія працэнтныя стаўкі на грашовым рынку, каб забяспечваць прывабныя ўмовы захоўвання сродкаў у беларускіх рублях.

«Мабыць, эканамічны рост будзе прынесены ў ахвяру, каб забяспечыць устойлівасць нацыянальнай грашовай адзінкі. У адваротным выпадку могуць узнікнуць падставы для дэвальвацыі, што прывядзе да высокай інфляцыі, і мы ўсё адно прыйдзем да высокіх працэнтных ставак на грашовым рынку», — лічыць незалежны эксперт Фелікс Чарняўскі.

Каментары

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць