Культура3636

Дзень беларускага пісьменства адкрывалі па-расейску

31 жніўня ў Быхаве пачаліся ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства.

Сёлета традыцыйнае штогадовае сьвята адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай праводзіцца ў дваццаты раз.

Афіцыйнае адкрыцьцё культурніцкай імпрэзы адбудзецца 1 верасьня. Сёньня ж афіцыйная частка першай паловы дня была прысьвечана адкрыцьцю адрамантаваных у райцэнтры кінатэатра, дома культуры, чыгуначнага ды аўтобуснага вакзалаў. Чырвоныя стужкі пераразалі службоўцы зь Міністэрстваў культуры, інфармацыі, чыноўнікі з Магілёўскага аблвыканкаму ды Быхаўскага райвыканкаму.

Першым у Быхаве адкрылі адрамантаваны кінатэатар «Радзіма». Назву на фасадзе пакінулі расейскамоўнай. Адкрыцьцё праходзіла па-расейску. Па- расейску выступалі старшыня аблвыканкаму Пётар Руднік і міністар культуры Беларусі Барыс Сьвятлоў.

У прамове па-расейску міністар культуры Барыс Сьвятлоў адзначыў: «...Хоць мы і пачынаем нашы вялікія мерапрыемствы з адкрыцьця кінатэатра, кінатэатра „Радзіма“, але ж мы заўжды памятаем, што на пачатку было слова і на пачатку была радзіма...»

Якім гэтае слова было, расейскім, ці беларускім, міністар Сьвятлоў не ўдакладніў. Вонкава ж беларускага слова ў аздабленьні цэнтральнай вуліцы райцэнтру імя Леніна было значна менш за расейскае.

На тое, што беларускай мовы замала на сьвяце беларускай пісьменнасьці і культуры, наракалі і тыя з быхаўцаў, зь якімі ўдалося пагутарыць. Чаму так сталася, людзі тлумачылі па-рознаму. Адно зь меркаваньняў: «Прызвычаіліся гаварыць на зьмешаных мовах. Моладзь цяпер ня дужа хінецца да беларускай мовы. А старыя толькі на вёсках гавораць па-беларуску. Гэта вось няправільна. Кожная нацыя павінна гаварыць па-свойму, але й вучыць іншыя мовы».

Цэнтрам урачыстасьцяў Дня беларускай пісьменнасьці зрабілі пляц перад раённым Домам культуры. Яго агарадзілі турнікетамі. Па пэрымэтры стаялі салдаты ўнутраных войск. На пляц людзі праходзілі празь міліцэйскія прапускныя пункты. Жыхары райцэнтру прызнаваліся, што з такімі захадамі бясьпекі сутыкаюцца ўпершыню.
На пляцы людзей было няшмат. Быхаўцы зь недаверам паглядалі на турнікеты і міліцыянтаў.

Фасады быхаўскіх помнікаў архітэктуры — былых замка і сынагогі, пра неабходнасьць рэстаўрацыі якіх шмат гаварылася напярэдадні Дня беларускага пісьменства, схавалі за расфарбаванай дзяругай. Звонку схаваныя будынкі былі нібыта ўпакаваныя ў сьвяточныя скрынкі.

Пётар Руднік, калі адчынялі кінатэатар, паведаміў, што да Дня беларускага пісьменства былі падрыхтаваныя 129 аб’ектаў, на якія патрацілі 200 мільярдаў рублёў. Жыхары Быхава адзначалі, што такога прыбранага гораду даўно ня бачылі.
Тым ня менш, сьвежаўзараныя газоны, якія не пасьпелі зарасьці травой, пакідалі сумнае ўражаньне. Сям-там на іх ад дажду ўтвараліся лужыны.

У межах Дня пісьменнасьці заплянаваныя выставы, навукова-практычныя канфэрэнцыі, літаратурныя чытаньні, канцэрты, дыскатэка. Завершыцца сьвята фаервэркам.

Каментары36

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс7

«Беларуская народная забава». Як працуе новая сістэма запісу на польскую візу5

У Крупскім раёне затрымалі 17‑гадовага серыйнага падпальшчыка1

Ці павінны кавярні і рэстараны бясплатна наліваць наведвальнікам ваду?3

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна1

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць