Усяго патроху99

Сын Канаплёва стаў уласнікам бара ў цэнтры Мінска

А таксама зрабіў рэбрэндынг іншай сваёй установы.

Нядаўна малодшы сын старшыні Беларускай федэрацыі гандбола, віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага каітэта Дзяніс Канаплёў набыў папулярны бар, размешчаны ў самым цэнтры сталіцы — насупраць Кастрычніцкай плошчы, — City-cafe Boulevard.

Установа працуе ў ранейшым рэжыме. Адміністратар пацвердзіла, што новым уласнікам з'яўляецца Дзяніс Канаплёў. Акрамя таго, як паведамілі некалькі прадстаўнікоў персаналу, там ужо бываў і сам Уладзімір Канаплёў.

Як высветлілася, малодшы сын віцэ-прэзідэнта НАКа таксама з'яўляецца уладальнікам вядомага Pub Club Mixx, размешчанага на рагу праспекта Машэрава і вуліцы Чырвонай.

Цягам апошніх месяцаў піўны рэстаран быў зачынены: перажываў рэбрэндынг. Крыху больш за тыдзень таму ён зноў запрацаваў у новым фармаце і пад назвай Wine&whiskey bar Mixx.

12 кастрычніка запланавана яго афіцыйнае адкрыццё, на якое, як сказала адміністратар, трапяць толькі запрошаныя кіраўніцтвам госці.

Пагутарыць з Дзянісам Канаплёвым асабіста, каб даведацца аб « цане пытання» новай здзелкі і не толькі не ўдалося. Праз пасярэдніка ён перадаў катэгарычную адмову ад інтэрв'ю.

 

«Я перадала яму вашу просьбу. Але гэта немагчыма. Дзяніс Уладзіміравіч непублічны чалавек, і нікому і ніколі інтэрв'ю не дае, — сказала арт-дырэктар Wine&whiskey bar Mixx Аляксандра.

Адказваючы на пытанні пра дзве ўстановы, яна адзначыла, што меню прапануе наведвальнікам еўрапейскую і аўтарскую кухню.

Шэф-кухар — адзін на дзве ўстановы. Таксама вядома, што Дзяніс Канаплёў будуе рэстаран, які будзе знаходзіцца на беразе Свіслачы (паміж Нямігай і забаўляльным цэнтрам «Журавінка»).

Ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю, з-за адмовы рэстаратара ад інтэрв'ю, не ўдалося.

Праўда, ускосна тое, што праект існуе, пацвердзіла суразмоўца: «Вядуцца пачатковыя будаўнічыя працы. Аб канцэпцыі рэстарана пакуль казаць рана».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм17

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці1

«Адчула плявок — і ўсе смяюцца». У польскім Быдгашчы сям'я напала на мужа і жонку з Беларусі26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм17

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць