Свет33

У Каўнасе школьнік назваў сваю нацыянальнасць: «літовец — рускі — украінец — беларус»

«Літовец — рускі — украінец — беларус» — так сваю нацыянальнасць пазначыў адзін з навучэнцаў рускай школы імя А.С.Пушкіна ў Каўнасе, які ўзяў удзел у даследаванні «Нацыянальная ідэнтычнасць і выкарыстанне моў у гарадах Літвы».

У рамках праекта было апытана каля 9000 навучэнцаў Каўнаса, у тым ліку — навучэнцы школы імя Пушкіна. Гэта адзіная ў горадзе школа з рускай мовай выкладання, — распавяла адзін з аўтараў даследавання, работнік Цэнтра па даследаванні міжкультурнай камунікацыі і шматмоўя Лаўра Чубаевайце.

Паводле яе слоў, у тых, хто ўказаў сваю шматнацыянальную ідэнтычнасць - часцей за ўсё сустракалася камбінацыя — рускі — літовец, а таксама — у парадку змяншэння: рускі — украінец, літовец — украінец, літовец — рускі — беларус, літовец — рускі —украінец, рускі — паляк — немец.

Унікальнымі апынуліся камбінацыі з чатырох нацыянальнасцяў: адзін з школьнікаў сказаў, што ён «літовец — рускі — украінец - латыш», другі — «літовец — рускі — украінец — беларус».

«Гэта сведчыць аб шматнацыянальным этнічным паходжанні гэтых дзяцей. Магчыма, яны яшчэ не вызначыліся са сваёй ідэнтычнасцю і спрабуюць адказаць на пытанне, хто ж яны такія», — каментуе Чубаевайце.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве і ў «распальванні варожасці» пры гэтым6

Выйшла па-беларуску кніга пра Тадэвуша Кандрусевіча. У загаловак вынесены словы яго маці1

«Адчула плявок — і ўсе смяюцца». У польскім Быдгашчы сям'я напала на мужа і жонку з Беларусі26

Жыхары Нароўлі б’юць трывогу, што ў мясцовай бальніцы закрылі дзіцячае аддзяленне2

Дзеля фіналу чэмпіянату свету мінскае метро працавала да 1:00. А матч скончыўся пазней5

Як ЦРУ вырашала, ці можна дазволіць Эміратам атрымаць амерыканскія супертэхналогіі ў сферы штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм16

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць