Андрэй Расінскі. Кадры

«Мальер»

posterМАЛЬЕР (Molière)
Францыя, 2007, каляровы, 120 хв.
Рэжысэр: Лярэн Цірар
Ролі выконваюць: Рамэн Дзюры, Фабрыс Лукіні, Ляўра Марантэ, Эдуард Баэр, Людзівін Санье, Фані Валет, Мелані Дос Сантас
Жанр: Касьцюмная біяграфічная камэдыя
Прызы: Прыз глядацкіх сымпатыяў Лярэну Цірару на Маскоўскім міжнародным кінафэсьце, прыз Фабрысу Лукіні, як найлепшаму актору на МКФ у Маскве.
Адзнака: 7 (з 10)

Драматург і актор Мальер – у пазыках. Крэдыторы не даюць яму спакою – і кідаюць у турму. Нейкі мэсье Журдэн згодны аплаціць даўгі Мальера, калі той дапаможа яму спакусіць салённую прыгажуню. Каб у хатніх Журдэна не было лішніх пытаньняў, мэсье прадстаўляе Мальера, як сьвятара Тарцюфа…

Рэжысэр Лярэн Цірар захапіўся карцінай “Закаханы Шэксьпір”, дзе жыцьцё ангельскага драматурга паказанае надзвычай вольна, як жывы сюжэт зь ягоных п’есаў. “Мальер” 2007 году (а ёсьць яшчэ ранейшыя кінабіяграфіі) – гэта не дакладны жыцьцяпіс слыннага францускага аўтара. Гэта варыяцыі на тэму мальераўскіх п’есаў, дзе драматург – герой і ўдзельнік камічных падзеяў.

Экранны Мальер прыкідваецца пабожным аскетам (“Тарцюф”), вучыць “Мешчаніна ў шляхецтве” літаратуры й акторскаму майстэрству, выкрывае “Мізантропа”-пляткарку – і спакушае жонку дурнога мешчаніна, якая стаецца ягонай музай.

Сярод спасылак – “Кабала сьвятошаў” Булгакава й клясычны чатырохгадзінны “Мальер” Арыяна Мнушкіна.

Пяшчотна-яскравыя касьцюмы, лёгкая й нязмушаная гульня – францускага кавалера Рамэна Дзюры, разважлівага Фабрыса Лукіні, дасьціпнай і пекнай Ляўры Марантэ; сьветлыя галянтныя кадры.

І ня страшна, што гісторыя сапраўднага Мальера – іншая. Аўтар жыве ў сваіх творах. А Лярэн Цірар пераклаў гумар і досьціпы мальераўскіх п’есаў – на мову сучаснага масавага мастацтва.

Карціна дэманстравалася ў кінафармаце "4х4".

Сэансы ў менскіх кінатаэатрах.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць