Афіша

Пукст, Ilo&friends, Re1ikt агучаць нямыя беларускія фільмы

У межах кінафестываля «Лістапад» 3 лістапада адбудзецца прэзентацыя праекту «Тузін.Немаўля». Тры беларускія нямыя кінафільмы «Прастытутка», «Кастусь Каліноўскі» і «У агні народжаная» будуць паказаныя ў жывым музычным суправаджэнні гурта з Польшчы Ilo&friends, Сяргея Пукста і гурта Re1ikt.

Кожная з трох стужак уяўляе вялікі інтарэс для аматараў кіно. Сацыяльна-побытавая драма «Прастытутка» была знятая ў 1926 годзе і дзеліць разам з фільмам «Лясная быль» статус першага беларускага кінафільма. Праз гісторыі трох жанчын у ёй распавядаецца пра тое, як змагаліся з прастытуцыяй у першыя гады савецкай улады. У цэнтры стужкі «Кастусь Каліноўскі» – асоба кіраўніка паўстання 1863 года. У прэсе таго часу фільм называлі «беларускім баевіком». Фільм «У агні народжаная» быў зняты да 10-годдзя БССР. Ён дае ўнікальную магчымасць паглядзець вачыма савецкіх прапагандыстаў на падзеі 1919-1920 гадоў, калі вялося змаганне за незалежнасць краіны.

Менавіта гэтыя фільмы былі абраныя для праекту «Тузін.Немаўля», у межах якога сучасныя музыканты ствараюць аўтарскую арыгінальную музыку да класічных беларускіх нямых фільмаў. Беларускамоўны гурт з Польшчы Ilo&friends агучыў фільм «Прастытутка», эксперыментальны кампазітар Сяргей Пукст па-свойму асэнсаваў «Кастуся Каліноўскага», а вядучы пост-мэтал гурт краіны Re1ikt напісаў музыку да «У агні народжаная».

«Цікавасць праекту ў тым, што музыкі не проста суправадзілі фільм адвольнымі гукамі, а прапусцілі гэтыя стужкі праз сябе і нават узялі на сябе смеласць пракаментаваць з дапамогай музыкі тое, што адбываецца на экране. Таму гэты паказ можна разглядаць не як звычайную рэтраспектыву, а новы актуальны арт-праект», - кажа кіраўнік праекту «Тузін.Немаўля» Сяргей Будкін.

Усе тры фільмы прадстаўлены для паказу Дзяржфільмафондам Расіі, а гэта значыць што яны будуць дэманстравацца на кінастужцы такім жа чынам, як і больш чым 80 год таму.

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць