Здарэнні22

10 удараў цаглінай па галаве. Жорсткае забойства ўскалыхнула Бабруйск

21-гадовая Яня знікла тры тыдні таму: не вярнулася своечасова дадому, бацькі адразу занепакоіліся. Спачатку дачку шукалі самі, а затым далучылася міліцыя.

Дзяўчыну знайшлі нежывой толькі 3 снежня ў закінутым прамысловым будынку ў Бабруйску. Тое, што давялося ўбачыць родным Яні, страшна нават уявіць. Нібыта яна, але дакладна адразу і не скажаш: твару ў дзяўчыны фактычна не было.

Прычынай смерці стала траўма галавы. Гэта быў не проста ўдар, а жорсткае забойства: мноста пераломаў касцей чэрапа. Мяккія тканкі галавы былі з’едзены сабакамі, а раскіданыя косці абгрызены. Галаву разбілі не менш як дзесяццю ўдарамі цаглінай. Пазнаць дзяўчыну змаглі толькі па аддзенні ды іншых прыкметах.

«Выдатны чалавек. Ціхая, не надта гаваркая, — успамінае Яню аднакласнік. — Сарамлівай дзяўчынай была, але я знаходзіў з ёй агульную мову. Прынамсі такой была, калі заканчвалі школу. Пасля мы рэдка бачыліся. Але не думаю, што яна магла надта змяніцца — цудоўная дзяўчына. Іншага і сказаць не магу, нават не верыцца, што такі чалавек камусьці мог замінаць. Наколькі ведаю, яна гандлявала чымсьці на рынку».

Вусцішна становіцца, калі даведваешся пра асобу затрыманага. Гэта 16-гадовы юнак, раней двойчы судзімы за крадзяжы, навучэнец аднаго з бабруйскіх ліцэяў.

Чым сарамлівая дзяўчына магла выклікаць такую агрэсію? Не вядома. Хлопец не дае паказанні, як паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

«Паколькі ён непаўналетні, допыты павінны адбывацца ў прысутнасці адваката і кагосьці са сваякоў. Але пры родных хлопец адмаўляецца гаварыць».

Але Салянюк адзначыла, што дастаткова падстаў указвае на датычнасць хлопца да забойства. Між іншым, яму пакуль не прад’яўлена абвінавачванне: ён знаходзіцца ў статусе затрыманага.

Знаёмыя як дзяўчыны, так і затрыманага мала што ведаюць пра гэтую дзіўную справу. Але вядома, што Яня пазнаёмілася з юнаком вечарам перад знікненнем.

Расказваюць, што хлопец толькі вясной вызваліўся пасля адседкі. Летам ён трапіў у гісторыю са згвалтаваннем. Але ягоную датычнасць не даказалі — адпусцілі.

Знаёмы хлопца Макс кажа, што забіў «не ён, ён даўно выправіўся». Але не хоча расказваць нейкія падрабязнасці: «Гэта нічога не зменіць».

Нягледзячы на размовы ў Бабруйску, што юнак калі і мае дачыненне, то не адзін дзейнічаў, затрыманы толькі ён. За такое жорсткае забойства яму смяротны прысуд не пагражае: у Беларусі непаўналетніх не расстрэльваюць.

Але за краты давядзецца вярнуцца на працяглы тэрмін, калі дакажуць ягоную віну.

Зноў 16-гадовы

Юнака асудзілі на дзевяць гадоў калоніі за згвалтаванне трох дзяўчатак: сямі, дванаццаці і трынаццаці гадоў. Бацькі хлопца выхоўвалі трынаццаць дзяўчынак (сацыяльных сірот) у дзіцячым доме сямейнага тыпу ў в. Казлоўка Светлагорскага раёна. Бацьку затрымалі вясной, калі адна з дзяўчанак зацяжарыла. Высветлілася, што ён гвалтаваў і іншых выхаванцаў. Сын-падлетак віну прызнаў часткова, але абскарджваць рашэнне суддзі не стаў.

Суд над 43-гадовым бацькам яшчэ працягваецца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць