Спорт77

Дар’я Домрачава перамагла на этапе Кубка свету ў Холменколене

На гэтым тыдні ў Нарвегіі адбываецца апошні ў сезоне 2013/2014 этап Кубку свету па біятлоне. Першымі ў праграме спаборніцтваў значыліся спрынты.

Беларуска Дар’я Домрачава, якая правяла не надта ўдалы этап у фінскім Кантыялахці, на гэты раз аказалася ў тонусе. Домрачава выдатна ішла па дыстанцыі, на гэты раз сэрвісмены ўгадалі са шмаравідлам. У барацьбе нагамі канкурэнцыю ёй магла скласці фінка Кайса Макарайнен, лідар агульнага заліку.

Тым не менш, стральба ў Кайсы не заладзілася. Фінка на двух агнявых рубяжах пахібіла аж чатыры разы. Домрачава, на жаль, таксама не змагла перарваць серыю гонак са штрафнымі коламі. Беларуска не патрапіла ў мішэні адзін раз.

Але Домрачава усё адно змагла ўзняцца на першае месца. Нарвежка Тура Бергер заняла другое месца, саступіўшы Домрачавай 10 секунд. Трэцяя амерыканка С’юзан Данклі (33 секунды адставання) – гэта яе першы п’едэстал.

У астатніх беларусак гонка не надта задалася: Настасся Дубарэзава – 45-ая, Людміла Калінчык – 48-ая, Надзея Скардзіна – 53-ая, Настасся Каліна – 60-ая.

У суботу адбудзецца гонка праследвання, а ў нядзелю – масстарт. На дадзены момант, Домрачава займае трэцяе месца ў агульным заліку Кубка свету, саступаючы Макарайнен і Бергер.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй36

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць