Здарэнні44

У Брэсце просяць пакараць «звышпільнага пенсіянера»

Грамадскія актывісты абскарджваюць у мясцовай міліцыі затрыманне брэсцкай зборшчыцы подпісаў за «Народны рэферэндум».

Заяўнікі падалі заяву на імя кіраўніка РАУС Ленінскага раёна горада Брэста, распавядае мясцовы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Ігар Маслоўскі.

Маслоўскі: «Просім: 1. На аснове закона Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, вярнуць нашай актывістцы калектыўны зварот з подпісамі жыхароў Брэста. 2. Грамадзяніна, які незаконна ўтрымліваў нашу актывістку ў сваёй кватэры, прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці».

Нагадаем, 4 красавіка актывістка «Гавары праўду» Святлана Нікадзімук збірала подпісы ў падтрымку пытанняў Народнага рэферэндуму ў шматпавярховіку. З яе словаў, мужчына, пачуўшы пра мэты акцыі, сказаў, што яму трэба лепш азнаёміцца з прапанаванымі пытаннямі. Ён запрасіў жанчыну ў кватэру, пасля замкнуў дзверы і сказаў, што такіх, як яна, «усіх трэба пасадзіць». Пенсіянер назваўся «міліцыянерам на пенсіі» ды па тэлефоне выклікаў нарад міліцыі.

Арганізатары збору подпісаў прапануюць падтрымаць вынясенне на рэферэндум пытанняў пра бясплатнасць дзяржаўнай адукацыі і аховы здароўя, выбарнасць кіраўнікоў выканаўчых органаў мясцовай улады, курс на інтэграцыю з ЕС, неразмяшчэнне на тэрыторыі Беларусі вайсковых базаў трэціх краін, абмежаванне знаходжання на пасадзе прэзідэнта двума тэрмінамі і падкантрольнасць прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі звольнены з пасады галоўнакамандуючага УСУ4

У сталіцы здаецца студыя плошчай 15 метраў. А што, ужо і такія бываюць?10

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

З беларускіх аптэк знік папулярны прэпарат жалеза

На гарадзішчы пад Карэлічамі знайшлі рэшткі абарончай сцяны XVI стагоддзя

У Баранавічах заўважылі дарожны знак з фільма жахаў ВІДЭА2

У расійскай калоніі затрымалі ката-наркакур'ера9

Навукоўцы прымацавалі відэакамеры да найбуйнейшых рыб у свеце і даведаліся пра іх шмат цікавага1

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі8

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць