Улада66

Запушчаны самы перадавы ваенны карабель у гісторыі, а яго капітанам стаў…Джэймс Кірк

USS (United States Ship) Зумвальт, самы перадавы ваенны карабель у свеце, быў нарэшце запушчаны. Яго капітанам стаў Джэймс Кірк, але не той, якога мы ведаем з Star Trek.

Тэрмін дзеяння гэтай ваеннай тэхнікі, пры добрым абслугоўванні і мадэрнізацыі, ацэньваецца прыкладна ў 30—40 гадоў. Гэта не дзіўна, бо ў апошні час з'яўляецца ўсё больш і больш сучасных тэхналагічных рашэнняў у арміі, што істотна не змяняліся яшчэ з часоў халоднай вайны.

Пабудаваны General Dynamics і Raytheon карабель»Зумвальт» на дадзены момант з'яўляецца найбуйнейшым у амерыканскім арсенале — гэта 183 метраў у даўжыню і 24 метраў у шырыню. Абсталяваны ён самымі сучаснымі сістэмамі выяўлення, пераадолення зоны падводнага мініравання і разбурэння прыбярэжных абарончых збудаванняў з выкарыстаннем ракет.

Велізарны эсмінец, дзякуючы спецыфічнай форме яго корпуса, амаль цалкам нябачны для радараў, яны будуць успрымаць яго як карабель памерам з рыбацкую лодку.

Дзякуючы поўнай камп’ютарызацыі, капітан зможа кантраляваць, што адбываецца на борце ў любым месцы на судне. Акрамя таго, гэта азначае, што караблю «Зумвальт» патрабуецца меншая па колькасці каманда, чым для іншых эсмінцаў. Стандартны карабель «Арлі Берк-клас» мае патрэбу ў 210 мараках, а «Зумвальт» — толькі ў 130.

Эсмінец першапачаткова каштаваў менш за $ 4 млрд, але падчас вытворчасці выдаткі на яго павялічылася да $7 млрд. Таму кіраўніцтва флоту скараціла замову з 32 судоў да трох.

Карабель быў названы ў гонар адмірала Элма Зумвальта, ён нарадзіўся ў Сан-Францыска, ветэран Другой сусветнай вайны, вайны ў Карэі і В'етнаме.

Сучасным USS Зумвальт будзе камандаваць капітан Джэймс А. Кірк, вопытны афіцэр ВМС ЗША. Невядома, ці з'яўляецца ён аматарам Star Trek, але, несумненна,чалавек з'яўляецца выдатным спецыялістам, калі яму даручылі самы тэхналагічна прасунуты эсмінец у свеце.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні20

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва25

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

Былы зяць Шэймана мае ДНЖ у Літве. А якія бізнэсы ён вядзе?13

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні20

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць