Грамадства

У Баранавічах актывіста прафсаюза РЭП прымусілі звольніцца з працы

У Баранавічах актывіста прафсаюза РЭП Рыгора Грыка прымусілі звольніцца з працы. 

Як паведаміў Грык, з 1 лютага 2013 года ён працаваў штампоўшчыкам на прадпрыемстве «Саўматбуд». 1 лютага 2014 года з ім быў прадоўжаны працоўны кантракт яшчэ на год. 

«У красавіку мне прапанавалі звольніцца з працы, хоць я не меў ніякіх нараканняў з боку адміністрацыі, — сказаў Грык. — Як я зразумеў, з кіраўніцтвам прадпрыемства па гэтым пытанні была праведзена адпаведная праца. І я быў вымушаны напісаць заяву пра звальненне па дамоўленасці бакоў. 14 красавіка такі загад быў падпісаны». 

Грык, які на выбарах у мясцовыя саветы быў кандыдатам у дэпутаты Баранавіцкага гарсавета Брэсцкага абласнога савета, расцэньвае гэта як націск на яго з боку ўлад. 

Актывіст адзначыў, што пасля парламенцкіх выбараў 2008 года, калі ён быў кандыдатам у дэпутаты, з ім не прадоўжылі кантракт на Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб'яднанні. А ў 2010 годзе пасля выбараў у мясцовыя саветы, на якіх ён балатаваўся ў дэпутаты гарсавета, з ім не прадоўжылі кантракт у вагонным дэпо.

Каментары

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць