Улада11

Лукашэнка — Лаўрову: У пачатку восені трэба звярнуцца да пытанняў нашых адносін у фармаце саюзнай дзяржавы

У адносінах Беларусі і Расіі няма асаблівых праблем ні на самым высокім узроўні, ні на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 чэрвеня на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Лукашэнка адзначыў, што паспяхова рэалізуецца двухбаковая праграма ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў — удзельніц дагавора аб Саюзнай дзяржаве, разлічаная на 2014—2015 гады, мерапрыемствы якой выконваюцца дакладна і ў тэрміны. «Упэўнены, што яна будзе рэалізавана так, як павінна быць у адносінах нашых брацкіх дзяржаў. Тыя праблемы, якія існуюць, мы вырашаем у нармальным рэжыме», – сказаў кіраўнік дзяржавы. 

«Думаю, трэба ў бліжэйшы час, як складуцца абставіны, магчыма, у пачатку восені, звярнуцца да пытанняў нашых адносін у фармаце Саюзнай дзяржавы.

Думаю, як мінімум урады павінны сабрацца і правесці сумесны Саўмін, каб адрэгуляваць некаторыя праблемы, асабліва ў сувязі з дзейнасцю Еўразійскага эканамічнага саюза, — адзначыў Лукашэнка. — Думаю, гэта размова двух урадаў дасць сігнал і трэцяму боку для таго, каб на такім жа ўзроўні паглядзелі на некаторыя праблемы, якія, магчыма, узнікнуць да пачатку восені ў сувязі з функцыянаваннем новага эканамічнага саюза». 

Аляксандр Лукашэнка лічыць гэты візіт кіраўніка расійскага МЗС своечасовым.

«У сувязі з многімі праблемамі, якія вакол нас, — гэта своечасовая сустрэча, і нам важна зверыць гадзіннікі», — сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што гатовы абмеркаваць любыя пытанні і прыняць рашэнне, калі гэта неабходна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка26

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць