Свет2020

Аварыя ў маскоўскім метро: больш за 16 чалавек загінулі, 50 у цяжкім стане ФОТА

Паводле папярэдніх звестак гэта не тэракт. Проста цягнік рэзка спыніўся. Спачатку меркавалі, што ў выніку скачкоў напругі ў электрасетцы і спрацоўвання сігналізацыі.

Пасля з'явілася іншая версія: механічнае пашкоджанне вузла мацавання колавай каляскі з вагонам цягніка.

Ад гэтага вагоны сышлі з рэек. 16 чалавек загінулі. Колькасць ахвяраў расце, больш за 50 чалавек трапілі ў шпіталі ў цяжкім стане. Усяго было паранена больш за 120 асобаў.

Здарэнне адбылося а 07:39 мінскага часу на перагоне паміж станцыямі «Парк Перамогі» і «Славянскі бульвар». Цяпер рух ад станцыі «Кіеўская» да станцыі «Маладзёжная» спынены.

Аварыя адбылася праз 15—20 секунд пасля таго, як цягнік крануўся са станцыі, распавёў RT сведка.

«Пасля аварыі мы пачалі выбірацца з цягніка, была паніка. Мы выламалі дзверы, — распавёў ён. — Цягнік сышоў з рэек, на падлозе была дзірка, вялікая дэфармацыя. Мужчыны пачалі ламаць дзверы. Мы прайшлі і ўбачылі рабочых, якія будавалі паралельны тунэль».

Пасажырам дапамаглі выбрацца рабочыя, наверсе дапамогу ім аказалі супрацоўнікі экстранных службаў: «Мы выйшлі праз выхад для рабочых. Нас паднялі на ліфце і аказалі першую дапамогу».

«Быў густы дым, дыхаць няма чым. Былі параненыя, на падлозе была кроў — галавы разбітыя, рукі зламаныя.

З намі чалавек 40 выйшла. Потым прыехалі супрацоўнікі МНС і сталі прыбіраць цягнік».

Відавочца распавёў, што першы вагон цягніка «быў ўсмятку»:

«Калі мы спрабавалі зламаць дзверы нашага вагона, адбылася нейкая ўспышка, і пайшоў дым. Пажару мы не бачылі. Спачатку была паніка, але потым усё супакоіліся. Першы вагон быў заціснуты, а заднія вагоны адчапілі. Першы вагон быў ўсмятку».

Іншы сведка падзей — Аляксандр Загнибеда — напісаў у сваім Facebook, што ўдар быў такой сілы, што яго адкінула на іншы канец вагона.

Відавочца напісаў, што пачалася паніка, валіў дым. Пасажыры выйшлі ў тунэль і, зняўшы загароды, праніклі на пляцоўку метростроя. «Столькі трупаў… Людзей без прытомнасці. Выйсці было няма куды.

Знайшлі праём, які быў закрыты бляхай, арматурай і тоўстымі кабелямі. Збілі малатком арматуру, выдавілі бляху.

Аказалася — гэта выхад на будпляцоўку метростроя», — растлумачыў Аляксандр.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць