Аўто22

Google прадставіла поўнафункцыянальны беспілотны аўтамабіль

Інтэрнэт-гігант Google таксама зацікаўлены і ў аўтаіндустрыі. Яшчэ ў маі 2014 года быў паказаны першы прататып пакуль безыменнага беспілотнага аўтамабіля. Цяпер прататып значна дапрацаваны. Гэта завершаны аўтамабіль, пішуць распрацоўшчыкі на Google+.

Новая белая афарбоўка хавае «няёмкую ўсмешку» майскай мадэлі

«Машына, што мы прадставілі ў маі, была раннім макетам – не працавалі нават фары, – прызнаюцца распрацоўшчыкі. З таго часу мы збудавалі мноства «прататыпаў прататыпаў».

Кожны з тых аўтамабіляў быў створаны для праверкі асобнай функцыі: кіравання, тармазоў, камп’ютараў, сэнсараў і іншых. Цяпер усе часткі сабраныя ў адно.

Інжынеры правядуць святы на тэставым трэку. «Спадзяемся пабачыць вас на вуліцах паўночнай Каліфорніі ў наступным годзе», – пішуць яны. На ўсялякі выпадак кіроўцы-тэстыроўшчыкі пакуль будуць мець ручны кантроль над машынамі.

«Гугламабіль» выкарыстоўвае замест чалавечага кіравання звесткі з Google Street View, лідар (светлавы дальнамер з 64 лазераў) на даху, радары наперадзе ды іншыя тэхнічныя сродкі. Сістэма паспяхова адрознівае пешаходаў ад нерухомых аб’ектаў. Пакуль беспілотныя аўтамабілі маюць праблемы з рухам пад залевамі і завеямі.

На думку сузаснавальніка Google Сяргея Брына, беспілотныя аўтамабілі дазволяць палепшыць сітуацыю з аварыямі і заторамі, а таксама панізяць патрэбу ў прыватным аўтамабілі і разгрузяць паркоўкі.

Google не збіраецца сама вырабляць аўтамабілі без руля, перадае CNet са спасылкай на Wall Street Journal. Кампанія шукае партнёраў для таго, каб пусціць беспілотныя аўтамабілі ў камерцыйную вытворчасць па завяршэнні выпрабаванняў. Бізнэс-мадэль такога партнёрства пакуль абмяркоўваецца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй26

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

У Беларусі можа з'явіцца марозіва са смакам салёных агуркоў — ужо ёсць дызайн упакоўкі8

Віталь Цыганкоў запусціў аналітычны праект «Цыганкоў. Высновы»6

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-168

Максім стане хэдлайнеркай фестывалю Lidbeer3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй26

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць