Культура

NASA зрабіла рэкламныя постэры вандровак на далёкія планеты

Лабараторыя рэактыўнага руху NASA загадзя (вельмі загадзя) падрыхтавалася да набору першых вандроўнікаў на экзапланеты. Навукоўцы прадставілі тры постэры, што зазываюць на планеты Kepler-16b, HD 40307g і Kepler-186f, перадае Vox.

Мы адкрылі каля 1800 планет, што абарочваюцца вакол далёкіх зорак. Але пакуль яны занадта далёкія ад нас: з сучаснымі зямнымі тэхналогіямі ні спадарожнікі, ні тым болей чалавека туды не адаслаць.

«А што, калі?..» — задаліся пытаннем у NASA. Калі падчас падрыхтоўкі палёту чалавека да далёкіх зорак не хопіць часу на рэкламную кампанію, вось тры ўжо зробленыя плакаты ў стылі «Пабач Амерыку» канца 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

Адпачні на Kepler-16b

Марыце злятаць на Татуін з «Зорных войнаў»? Гэта ваш шанец. Kepler-16b якраз на арбіце вакол двух зорак! Праўда, планета можа апынуцца не камяністай пустэльняй, а газавым гігантам. А калі ўсё ж не, то ў вашага ценю заўсёды будзе кампанія.

Ляцець да яе 200 светлавых год.

Адчуй гравітацыю HD 40307g

Суперзямля. Не ў сэнсе, што рай, а ў сэнсе, што вялізная. Па масе як 8 Земляў, па радыюсе як 0,716 Сонца. Мо нават не Суперзямля, а міні-Нептун. Што б там не было на паверхні, ці камяністыя раўніны, ці лёд, ці толькі газ — гравітацыя там будзе ого-го.

Ляцець усяго 42 светлавых года.

Kepler-186f — калі трава была чырванейшая

Першая планета зямных памераў, што была знойдзеная ў прыдатнай да жыцця зоне ля іншай зоркі. Тэарэтычна, там можа быць вада і цвёрдая паверхня. Праўда, «прыдатная» яна з асаблівасцямі. Замест нашага Сонца там будзе чырвоны карлік Kepler-186. І расліны, калі вырастуць, будуць хутчэй за ўсё чырвонымі.

Ляцець туды 492 светлавых года.

Усе постэры ў высокім разрозненні

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць