Свет

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі пагадзілася сустрэцца з Кім Чэн Ынам

AFP

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе абвясціла, што згодная сустрэцца з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам без якіх-небудзь папярэдніх умоў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Па словах Пак Кын Хе, яна «гатова сустрэцца з кім заўгодна, каб палегчыць боль ад падзелу народа і дасягнуць мірнага аб'яднання». Пры гэтым прэзідэнт заявіла пра неабходнасць захавання Закона аб нацыянальнай бяспецы. Гэты дакумент, прыняты яшчэ ў 1948 г., вызначае КНДР як антыдзяржаўную арганізацыю і прадугледжвае крымінальнае пакаранне за любое садзейнічанне ёй.

У сваёй навагодняй прамове кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын паведаміў, што мае намер сустрэцца з Пак Кын Хе ў 2015 годзе. На гэты момант КНДР і Рэспубліка Карэя знаходзяцца ў стане вайны, але ў апошнія тыдні Пхеньян і Сеул заяўлялі пра гатоўнасць аднавіць дыялог. У прыватнасці, паўднёвакарэйскі прэм'ер-міністр Чон Хон Вон заявіў, што яго ўрад прыкладзе максімум высілак, каб спыніць канфрантацыю са сваім паўночным суседам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць