З прычыны сутыкненняў паміж паліцэйскімі і дэманстрантамі ў горадзе Гюмры на поўначы Арменіі пацярпелі 12 чалавек.
Пра гэта News.am паведаміў дырэктар медцэнтра Гюмры Армэн Ісаакян.
Паводле яго слоў, 8 з іх атрымалі медыцынскую дапамогу. У медцэнтры знаходзяцца 4 чалавекі, 3 з якіх — паліцэйскія. Па словах Ісаакяна, стан двух з іх ацэньваецца як цяжкі, паколькі яны атрымалі чэрапна-мазгавыя траўмы.
Дэманстранты патрабуюць выдаць армянскаму боку абвінавачанага ў забойстве армянскай сям'і вайскоўца 102-й расійскай вайсковай базы Гюмры Валерыя Пермякова.
12 студзеня ў Гюмры 6 членаў сям'і Авецісян былі знойдзеныя расстралянымі ва ўласным доме.
Адна з забітых - двухгадовая дзяўчынка. Выратавацца ад расправы атрымалася толькі паўгадоваму Сярожу Авецісяну.
З колата-рэзанымі ранамі ў вобласці грудной клеткі немаўля было дастаўлена ў бальніцу Гюмры і праапераваны. Цяпер ён знаходзіцца пад наглядам сталічных дактароў. У жорсткім злачынстве абвінавачваецца расійскі вайсковец Валерый Пермякоў. Яго знайшлі расійскія памежнікі ля армяна-турэцкай мяжы, каля вёскі Баяндур. У цяперашні час салдат знаходзіцца на расійскай вайсковай базе. Яму прад'яўленае абвінавачванне па 2 артыкулах КК РФ — дэзерцірства і забойства.
Было прынята рашэнне, што справу Пермякова будзе разглядаць расійскі бок. Дэманстранты патрабуюць выдаць яго Арменіі.
Каментары