Мова55

Беларуская дыктоўка пройдзе ў Стамбуле

Агульнанацыянальная дыктоўка пройдзе 21 лютага на сядзібе Таварыства беларускай мовы і паўторыцца 22 лютага на Свяце роднай мовы. Акрамя таго, дыктоўкі пройдуць у Варшаве і Стамбуле.

21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае дзень Роднай мовы. Таварыства беларускай мовы заклікае ўзяць удзел у VІІІ Усебеларускай дыктоўцы ў межах кампаніі «Будзьма», якую прапануецца пісаць па творах Францішка Багушэвіча, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.

З тэкстамі дыктоўкі можна азнаёміцца тут.

Мерапрыемства прайдзе 21 лютага на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13). Пачатак у 11:00, уваход вольны. Удзельнікі дыктоўкі атрымаюць памятныя прызы ад ТБМ.

Яшчэ адна дыктоўка будзе праведзеная ТБМ на Свяце Роднай Мовы 22 лютага у бізнес-клубе «Imaguru».

Акрамя таго, дыктоўкі пройдуць на Лідчыне:

21 лютага, 12:00 — бібліятэка г. Бярозаўка

22 лютага у 10:30 і 25 лютага у 13:45 — Ліда, Цэнтральная раённая бібліятэка імя Янкі Купалы.

Таксама дыктоўку плануецца правесці ў Лідскім каледжы, час удакладняецца.

Дыктоўку, галоўнай мэтай якой з'яўляецца папулярызацыя і падтрымка беларускай мовы, пішуць не толькі ў Беларусі.

23 лютага агульнабеларуская дыктоўка адбудзецца ў Варшаве а 18 гадзіне ў Collegium Civitas (Aula А, XII паверх., PKiN, pl. Defilad 1, Warszawa).

«Беларуская Нацыянальная Памяць» запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у гэтай важнай і ганаровай падзеі.

Таксама беларуская дыктоўка ўпершыню адбудзецца ў Стамбуле.

«Беларуская Нацыянальная Памяць» запрашае беларусаў, што знаходзяцца ў Турцыі, а таксама ўсіх зацікаўленых беларускай культурай на сустрэчу, якая адбудзецца 21 лютага а 20-й гадзіне ў Piraye Kafe.

Nâzım Hikmet Kültür Merkezi İstanbul
Ali Suavi Sokağı (Sanatçılar Sokağı), No: 7
Bahariye – İstanbul

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць