Свет22

Генпракуратура Украіны: Устаноўлены усе падазраваныя ў расстрэле Майдану

Устаноўлены прозвішчы ўсіх байцоў «Беркута», якія ўдзельнічалі ў расстрэле пратэстоўцаў 20 лютага 2014 на Майдане, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры Украіны ў панядзелак, 23 лютага.

«Устаноўлены ўсе байцы роты спецпрызначэння палка міліцыі спецыяльнага прызначэння «Беркут», якія прымалі ўдзел у расстрэле пратэстоўцаў 20 лютага 2014 г на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве. Тады ад куль спецназаўцаў загінулі 39 удзельнікаў мірных пратэстаў, і не менш за восем чалавек былі параненыя», — распавялі ў прэс-службе Генпракуратуры Украіны.

У рамках расследавання раней былі затрыманыя двое байцоў і камандзір гэтага падраздзялення «Беркута». Цяпер следчыя паведамілі пра падазрэнні ў датычнасці да гэтых падзеяў яшчэ 20 байцам, двое з якіх ужо затрыманыя, астатнія — абвешчаны ў вышук.

Інфармацыя пра тое, што гэтыя байцы «Беркута» датычныя да расстрэлу пратэстоўцаў на Майдане, была атрымана па выніках больш за 20 ператрусаў, якія прайшлі ў Кіеве і шасці абласцях Украіны.

Падазраваным выстаўляюць перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы; здзяйсненне па папярэдняй змове наўмысных забойстваў і замахаў на забойствы некалькіх асоб, спосабам небяспечным для жыцця многіх асоб, а таксама страту табельнай зброі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

Знайшла сяброўку і пераехала ў публічны вальер. Як цяпер жыве яноціха-нелегалка Ясенія?2

«Жахліва смярдзіць». У Брэсце масава скардзяцца на ваду з-пад крана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць