Улада11

Макей: Мінулы год выдаўся вельмі цяжкім для беларускай дыпламатыі

Мінулы год выдаўся вельмі цяжкім для беларускай дыпламатыі, заявіў міністр замежных спраў Беларусі, адкрываючы сёння пасяджэнне штогадовай калегіі МЗС.

«Беспрэцэдэнтнае абвастрэнне сітуацыі ў нашым рэгіёне ў сувязі з украінскім крызісам, жорсткае супрацьстаянне вядучых сусветных гульцоў, санкцыйныя войны паміж Расіяй і Захадам аказалі сур'ёзны негатыўны ўплыў на развіццё сусветнага гандлю, узмацнілі крызісныя з'явы ў эканоміках сумежных з намі дзяржаў і, як вынік, выклікалі рэзкае звужэнне традыцыйных для Беларусі рынкаў збыту», — канстатаваў Макей. 

У той жа час, падкрэсліў ён, узважаныя знешнепалітычныя падыходы Беларусі «ў значнай меры стварылі новую сітуацыю, садзейнічалі больш пільнай увазе да нашай краіны і яе кіраўніцтва, пераацэнцы месца і ролі Беларусі ў глабальных і рэгіянальных працэсах». 

«Сфарміраваны ў гэтай сувязі спрыяльны інфармацыйны і знешнепалітычны фон адкрывае новае «акно магчымасцей», якое трэба максімальна эфектыўна выкарыстаць найперш для нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — заявіў міністр. 

Паводле яго слоў, падвядзенне вынікаў працы МЗС за мінулы год не з'яўляецца «традыцыйна руцінным мерапрыемствам». «Мы разглядаем такія сустрэчы як сур'ёзную падставу для аналізу дзейнасці сістэмы органаў дыпламатычнай службы, шчырай размовы аб дасягнутых выніках, пастаноўкі канкрэтных задач на перспектыву», — сказаў Макей. 

Глыбокі аналіз знешнепалітычнай дзейнасці цяпер вядзецца «амаль што ў рэжыме нон-стоп на ўзроўні кіраўніка дзяржавы і ўрада», падкрэсліў кіраўнік МЗС. «Менавіта распрацоўка дакладнага алгарытму далейшых узгодненых дзеянняў дазволіць нам рухацца наперад не навобмацак, а з разуменнем таго, што адбываецца, і з веданнем справы», — ён. 

Макей паведаміў, што ў ходзе калегіі плануецца заслухаць некаторых беларускіх паслоў, у тым ліку тых, хто працуе ў Расіі, Аўстрыі і Украіне. Праца калегіі завершыцца выступленнем прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, які «паставіць задачы на перспектыву».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю15

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны2

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць