Грамадства55

Будуць перагледжаныя навучальныя праграмы для першых, пятых і дзясятых класаў

У новым навучальным годзе ў першых, пятых і дзясятых класах будуць укаранёныя новыя навучальныя праграмы і тыпавыя навучальныя планы, паведаміла на прэс-канферэнцыі 9 красавіка ў Мінску намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

«Праз год па новых навучальных планах і новых праграмах будуць працаваць ужо 5-ы і 6-ы, на трэцяй ступені — 10-ы і 11-ы класы. Такім чынам, паступова, плаўна, на працягу пяці гадоў мы выйдзем на адносную завершанасць базавай адукацыі. І тады мы яшчэ раз перагледзім навучальныя праграмы ў 10-11-х класах», — сказала яна.

Па словах намесніка міністра, у цяперашні час базавая адукацыя не дае вучням поўную карціну аб некаторых прадметах, да прыкладу, навучальная праграма па гісторыі ў 9-м класе заканчваецца на Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

«Калі пасля 9-га класа выпускнік прымае рашэнне, што не пойдзе ў ВНУ, а працягне навучанне ва ўстанове прафесійна-тэхнічнай адукацыі, то, выходзячы з 9-га класа, па ўсіх вучэбных прадметах ён павінен мець адносна поўную карціну аб гэтым прадмеце», — адзначыла яна.

«Каб пазбавіцца ад такіх негатыўных момантаў, усе навучальныя праграмы будуць перагледжаныя, — сказала Сідарэнка. — Але гэта не значыць, што зараз мы будзем нешта ламаць, уводзіць нейкія новыя схемы. Гэтага не будзе».

У навучальных праграмах першых класаў практычна не ўносяцца змены, а ў пятых класах змяненні закрануць новы прадмет «Айчынная і сусветная мастацкая культура», адзначыла намеснік міністра.

«Плануем выкладанне гэтага прадмета па модульным прынцыпе, з улікам узроставых асаблівасцяў. Напрыклад у пятым класе ён будзе больш звязаны з прадметамі «Маляванне», «Музыка», а ў дзявятым класе мы, вядома, выйдзем на іншы ўзровень», — адзначыла Сідарэнка.

Паводле яе слоў, новы прадмет будуць выкладаць ранейшыя настаўнікі сусветнай мастацкай культуры, а таксама педагогі, у якіх гэты прадмет быў не асноўным, але яны таксама могуць весці заняткі.

У 10-х класах у новым навучальным годзе будзе даступна вывучэнне прадметаў як на базавым, так і на паглыбленым узроўні.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч аб пратэстах ва Украіне: Калі вы абралі з такой перавагай прэзідэнта і адначасова Вярхоўнага галоўнакамандуючага, то дайце яму кіраваць26

Італьянка выйграла «Славянскі базар»

Адным з першых «цыбулізацыю» Беларусі апісаў нямецкі заолаг. Уцёкшы ад маскоўскага рабалепства, ён адкрыў тут іншую цывілізацыю20

Хаўер Мілей абвясціў выходны дзень сёння ў краіне

«Залаты мяч» чэмпіянату свету атрымаў Родры1

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць